Тырр, тыр-р — выклічнік, выражае грукат хутка ад’язджаючага воза, раптоўны гром, нечаканы трэск ад падзення дробных прадметаў, гук пры разбіванні посуду, адначасовы стрэл з ружжаў (Нас.), перадае стук па штыкецінах: палкыю па кольліх тыр‑р (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальны імітатыў з інтэнсіўным значэннем, утвораны шляхам падваення апошняга гука, параўн. укр. вурр — пра гырканне сабакі пры звычайным вур (Смаль-Стоцкі, Приміт., 62, 148). Гл. таксама тыр-тыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыр-тыр, тырь‑тырь — пра гукі стрэлаў з ружжа (Канкард. XIX ст.). Гукаперайманне. Паводле Брукнера (589), польск. tyr ‘стрэл’ можа паходзіць з іт. tiro ‘тс’, якое, у сваю чаргу, ад франц. tirer ‘страляць’, англ. tear ‘разрываць’, ням. zerren ‘цягнуць’, што сведчыла б аб польскім уплыве. Параўн., аднак, выклічнік тырр (гл.) з шырокай семантыкай, якая ўключае і названае значэнне, а таксама ты́ркало ‘гульня ў вайну, калі крычаць тырр — страляюць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праяты́рыць ’прайграць грошы’ (Нас.). Магчыма, слова ўтворана на беларускай глебе ад польск. tyrać, terać ’губіць, знішчаць; траціць (час, годы і да т. п.)’ з дапамогай прыставак пра- і а‑ (гл. a2) з інтэрвакальным ‑j‑. Няясна, ці адносіцца сюды ж рус. паўн. проты́рить, проты́ркаць ’прагуляць, прамантачыць’. Магчыма, апошняе да ты́ркаць, то́ркаць. Хутчэй за ўсё, да гукапераймальнага тырр, параўн.: грошы тырръ, и покацились (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)