тылаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто знаходзіцца, служыць у тыле (у 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тылаві́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тылаві́к тылавікі́
Р. тылавіка́ тылавіко́ў
Д. тылавіку́ тылавіка́м
В. тылавіка́ тылавіко́ў
Т. тылавіко́м тылавіка́мі
М. тылавіку́ тылавіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тылаві́к, -ка́ м. тылови́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тылаві́к, ‑а, м.

Разм. Той, хто служыць, працуе ў тыле (у 2–4 знач.). Нічога, што між іх шмат абознікаў, забеспячэнцаў, сувязістаў і іншых тылавікоў. Машара. Надышла яшчэ адна вясна, і .. [Арсень] пабойваўся ўжо, што гэтак і вайна скончыцца без яго ўдзелу ў баях, так і пражыве ён тылавіком. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тылови́к разг. тылаві́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)