тунэ́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тунэ́ль тунэ́лі
Р. тунэ́лю тунэ́ляў
Д. тунэ́лю тунэ́лям
В. тунэ́ль тунэ́лі
Т. тунэ́лем тунэ́лямі
М. тунэ́лі тунэ́лях

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тунэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Падземны пераход або праезд, пракладзены пад ракой, гарой або пад якім-н. іншым збудаваннем.

Праходка тунэля.

Т. працягласцю ў чатырыста метраў.

|| прым. тунэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тунэ́ль м. тунне́ль, тонне́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тонне́ль тунэ́ль, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тунне́ль тунэ́ль, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перахо́д

тунэль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перахо́д перахо́ды
Р. перахо́да перахо́даў
Д. перахо́ду перахо́дам
В. перахо́д перахо́ды
Т. перахо́дам перахо́дамі
М. перахо́дзе перахо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Туне́ль ‘штучны праход для транспарту, пешаходаў’ (ТСБМ, Вруб.), тунэ́ль ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз польскую (tunel) ці рускую (тунне́ль, тонне́ль) мовы запазычана з англ. tunnelтунэль’, ‘штольня’, ‘комін, труба’ < ст.-англ. tonel ‘тс’ (у рускую мову, магчыма, праз ням. Tunnel). Першакрыніцай з’яўляецца ст.-франц. tonnel ‘круглы, бочкападобны’, ‘аркада’ < tonne ‘бочка’ < с.-лац. tuuna, touna ‘бочка’ (Фасмер, 4, 77, 121; Голуб-Ліер, 493; Чарных, 2, 271; Арол, 4, 117).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

своеасаблі́вы, -ая, -ае.

1. Не падобны да іншых, які мае свае адметныя ўласцівасці, арыгінальны.

С. характар.

Своеасаблівая асоба.

2. Які сваімі рысамі, асаблівасцямі падобны да каго-, чаго-н., які нагадвае што-н.

Над сцежкай с. тунэль з верхавін бяроз.

|| наз. своеасаблі́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахо́дны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для пераходу куды-н.

П. тунэль.

П. экзамен.

2. Прамежкавы, які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога.

П. перыяд.

Пераходныя гаворкі.

3. Пра вытворчыя і спартыўныя ўзнагароды: які перадаецца новаму пераможцу ў спаборніцтве, барацьбе.

П. кубак.

П. вымпел.

4. Які пералічваецца, пераносіцца на наступны год (спец.).

Пераходныя фонды.

Пераходная тэма.

5. У граматыцы: пра дзеяслоў, які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка.

|| наз. перахо́днасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зялёны, ‑ая, ‑ае; зелен, ‑а.

1. Адзін з колераў сонечнага спектра, сярэдні паміж жоўтым і блакітным; колеру травы, зелені. Зялёны колер. Зялёная фарба. Зялёная тканіна. □ Пад цяжарам.. яблыкаў нізка звісае зялёнае голле. Брыль. // Разм. Бледны, з зямлістым адценнем. Зялёны твар.

2. Утвораны зеленню (у 1 знач.), зялёнай расліннасцю; зарослы дрэвамі, кустамі, травой. Верхавіны.. дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунэль. Чарнышэвіч. Гарадок быў зялёны, чысты, амаль цэлы, з брукаванымі вуліцамі і тратуарамі. Арабей.

3. Які складаецца са свежай зелені, з’яўляецца зеленню (у 1 знач.). Зялёны корм. Зялёнае ўгнаенне. // Прыгатаваны са свежай травяністай часткі ядомых раслін. Зялёны боршч. Зялёнае варыва.

4. Недаспелы, няспелы. Зялёны яблык. Зялёнае жыта. Журавіны яшчэ зялёныя.

5. перан. Вельмі юны, нясталы; нявопытны з прычыны маладосці. Прыехаў да нас у будаўнічую кантору новы начальнік. Зусім зялёны, зірнеш на яго — гадоў васемнаццаць, больш не дасі! Каршукоў.

6. у знач. наз. зялёныя, ‑ых. Назва асобных атрадаў нерэгулярных войск, якія ў час вайны хаваюцца ў лясах і рабуюць насельніцтва. Нам — ні белых, ні зялёных, Мы з душою за чырвоных. З нар.

•••

Зялёнае мыла гл. мыла.

Зялёная маса гл. маса.

Зялёны гарошак гл. гарошак.

Зялёны канвеер гл. канвеер.

Зялёны стол гл. стол.

Зялёны тэатр гл. тэатр.

Зялёны чай гл. чай.

Зялёныя насаджэнні гл. насаджэнне.

Зялёнае дзіця гл. дзіця.

Зялёная вуліца гл. вуліца.

Молада-зелена гл. малады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)