ту́мкаць

тумкаць каго-небудзь і без прамога дапаўнення (ён дрэнна тумкае)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ту́мкаю ту́мкаем
2-я ас. ту́мкаеш ту́мкаеце
3-я ас. ту́мкае ту́мкаюць
Прошлы час
м. ту́мкаў ту́мкалі
ж. ту́мкала
н. ту́мкала
Загадны лад
2-я ас. ту́мкай ту́мкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ту́мкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ту́мкаць ‘разумець’ (слуц., Жыв. НС), ту́мкыць ‘думаць, разважаць’ (Яўс.), ‘разумець, разбірацца’ (Юрч. Фраз., Юрч. Вытв.), ‘даходзіць да сэнсу’ (мсцісл., З нар. сл.), сюды ж ту́мкнуць ‘прыйсці нечакана ў галаву (пра думку)’ (Яўс.), ту́мканне, ту́мкыньня ‘разуменне’, ‘разважанне, раздумванне’ (Яўс., Юрч. Вытв.), ту́мкыньнік ‘той, хто разумее’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. ту́мкаць ‘меркаваць, разумець, думаць’. Відаць, утворана ад гукапераймання, параўн. тумнуць ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (гл.), рус. ту́мкать ‘выдаваць гукі’ (СРНГ). Як эмфатычны назалізаваны варыянт рус. ту́кать (гл. тукаць1) разглядае рус. слэнг. ту́мкать ‘цяміць’ Арол (4, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́мнуць (ту́мнуты) ‘моцна ўдарыць’ (драг., Ск. нар. мовы). Слова гукапераймальнага паходжання, гл. тумкаць. Відаць, роднаснае літ. stùmti ‘ўдарыць, штурхануць’. Параўн. таксама тума́к1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)