тума́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -іцца; незак.

1. Засцілацца, ахутвацца туманам.

Удалечыні туманіцца лес.

2. перан. Пра вочы, погляд, памяць і пад.: пазбаўляцца здольнасці добра бачыць, разумець (разм.).

Галава туманіцца.

|| зак. затума́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -іцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тума́ніцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. тума́ніцца тума́няцца
Прошлы час
м. тума́ніўся тума́ніліся
ж. тума́нілася
н. тума́нілася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тума́ніцца несов., в разн. знач. тума́ниться;

удалечыні́ ~ніўся лес — вдали́ тума́нился лес;

во́чы ~няцца — глаза́ тума́нятся;

галава́ т. — голова́ тума́нится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тума́ніцца, ‑ніцца; незак.

1. Пакрывацца, ахутвацца туманам. На прыдарожнай траве, у вясёлых пялёстках рамонкаў, на пляскатых лісцях трыпутніку, на белых галоўках дзьмухаўцу абапал дарогі густа туманіліся кроплі расы. Мележ. Яшчэ ў лугах туманяцца Нізіны за ракой, Іду ў поле раніцай Сцяжынкай палявой. Русак. // Віднецца няясна, невыразна, як у тумане. Камяніцы і горы туманяцца, Як у дзіўным, у казачным сне. Глебка. Проста па прысадах на захад ледзь туманіліся абрысы дробнага гарадка. Чорны.

2. Завалакацца, зацягвацца, трацячы здольнасць добра бачыць (пра вочы, погляд). І туманяцца вочы слязою. Успамінаў дымкі паплылі. Прануза. [Вочы маці] то туманіліся смуткам, то свяціліся яркай надзеяй, усміхаліся. «Звязда». // Станавіцца не зусім ясным, выразным, мутнець (пра думкі, свядомасць). [Лявон:] У вачах цёмна робіцца .. думкі туманяцца. Купала. У галаве гудзе, і думкі пачынаюць туманіцца.. Лупсякоў. / у безас. ужыв. Салодка туманіцца ў галаве, і самі па сабе заплюшчваюцца вочы. Жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затума́ніцца гл. туманіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тума́ниться возвр., страд., прям., перен. тума́ніцца, затума́ньвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тума́жыцца ‘хмарыцца’ (ТС). У аснове слова, відаць, назоўнік *тумага, параўн. укр. тума́ ‘цёмная хмара’, валын. тумо́йу туманʼі́ти ‘быць у змрочным настроі’ (Арк.), гл. ту́мны. Менш верагодна — у выніку кантамінацыі лексем тума́ніцца і кула́жыцца ‘станавіцца пахмурным (пра надвор’е)’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мути́ться

1. (о жидкости) каламу́ціцца, муці́цца; (мутнеть) мутне́ць;

вода́ мути́тся вада́ каламу́ціцца (муці́цца, мутне́е);

2. (помрачаться) мутне́ць, тума́ніцца, за́сціцца;

рассу́док мути́тся ро́зум мутне́е (тума́ніцца);

3. (в голове, в глазах и т. п.) мутне́ць;

4. страд. муці́цца, каламу́ціцца; баламу́ціцца; бунтава́цца; блы́тацца; падбухто́рвацца; см. мути́ть 1, 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тума́н ‘імгла, імжа; густое непразрыстае паветра’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., Арх. Вяр., ТС, Сл. ПЗБ, Вруб.): туман — гэто пара, якая падымаецца з вады (Сержп. Прымхі), ‘тое, што перашкаджае добра бачыць, што засцілае зрок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ); туман слі͡епіць (Сержп. Грам.), тума́нь ж. р. ‘імгла’ (стол., Нар. лекс., Сл. Брэс.), ту́ман: туманом худыты ‘хадзіць без мэты’ (брэсц., Ск. нар. мовы), тумано́к ‘невялікі туман’ (Кліх, Юрч. СНЛ), тума́нішча ‘густы туман’ (Мат. Гом.); тума́н ‘абман, чмута’ (Нас., Некр. і Байк.): tumán ŭ oczy puskáje (Федар. 4), ‘неадукаваны, цёмны чалавек’ (ТС), туман напусціць ‘адурманіць, падмануць’ (ТС). Укр. ту́ман, тума́н ‘імгла’ ‘дурань’, рус. тума́н ‘імгла’, ‘хмара’, польск. tuman ‘воблака пылу’, ‘тупы чалавек’, балг. туман ‘імгла’, ‘пыл’, радоп. дума́н ‘тс’. Запазычана з цюркскіх моў: чагат., казах., кірг., караім., узб. tuman, башк., крым.-тат. томан ‘імгла’, тур. duman ‘дым, туман’, ‘пыл’, якія выводзяцца з цюрк. tum(a) ‘завалакаць, засцілаць, ахутваць’. Крыніцай паўднёвацюркскіх форм з пачатковым д‑[d‑] з’яўляюцца, аднак, індаеўрапейскія мовы: авест. dunman ‘туман’, dvąnman‑ ‘хмарка’, перс. dūdmān ‘дым’, ‘куродым, сажа’ (Фасмер, 4, 119; ЕСУМ, 5, 674–675; Арол, 4, 116; Аткупшчыкоў, ЭИРЯ, 4, 141; Жураўлёў, Язык и миф, 830). Сюды ж тумане́ць ‘з’яўляцца (аб тумане)’ (Шат.), тума́ніць ‘падманваць, пускаць пыл у вочы; затуманьваць, чмуціць’ (Нас., Некр. і Байк.), ‘адурманьваць’ (Шат.), ‘засцілаць, закрываць сабой (пра пыл, дым)’, ‘завалакаць (вочы)’, ‘пазбаўляць здольнасці ясна разумець, успрымаць’, ‘блытаць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘курыць (самасад)’ (Юрч. СНЛ), ‘піць, баляваць дужа шчыра’ (Вушац. сл.), ‘ілгаць’ (гродз., ЖНС), туманіць вочы (галаву) ‘задурваць, падманваць’ (Юрч. Фраз.), тума́ніцца ‘губляць разважлівасць’ (Нас.), ‘угаворваць’ (свісл., Шатал.), ‘рабіцца няясным ад слёз у вачах’ (ТС), тума́ненне ‘падманванне’ (Юрч. Вытв.), ‘выпрошванне шляхам ліслівасці’, тума́нны ‘ілжывы, ліслівы’, тума́нка ‘ашуканка’, ‘дакучлівая просьбітка’, тума́ншчык ‘хлус’ (Нас.), тума́ннасць ‘густы туман’, ‘вялікая колькасць зорак у адным месцы далёка ад зямлі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)