тулі́цца, тулю́ся, ту́лішся, ту́ліцца; незак.

1. Гарнуцца, прыціскацца да каго-, чаго-н.

Дзіця туліцца да маці.

2. перан. Адчуваць большую прыязнасць да каго-н., быць больш адданым каму-н.

Хлопчык больш туліўся да бацькі.

3. Знаходзіць прытулак, прыстанішча дзе-н. у цеснаце.

У цеснай хаце тулілася сям’я з дзевяці чалавек.

4. перан. Размяшчацца, знаходзіцца дзе-н. у зацішным месцы.

Вёска тулілася каля лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тулі́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. тулю́ся ту́лімся
2-я ас. ту́лішся ту́ліцеся
3-я ас. ту́ліцца ту́ляцца
Прошлы час
м. тулі́ўся тулі́ліся
ж. тулі́лася
н. тулі́лася
Загадны лад
2-я ас. тулі́ся тулі́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ту́лячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тулі́цца несов.

1. (да каго, чаго) прижима́ться (к кому, чему), жа́ться (к кому, чему), льнуть (к кому, чему), приника́ть (к кому, чему), припада́ть (к кому, чему);

т. да ма́ці — прижима́ться (жа́ться, льнуть) к ма́тери;

т. да сцяны́ — жа́ться (прижима́ться) к стене́;

2. юти́ться; жа́ться;

каля́ ле́су тулі́лася невялі́кая вёска — у ле́са юти́лась небольша́я дере́вня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тулі́цца, тулюся, тулішся, туліцца; незак.

1. Гарнуцца, прыціскацца да каго‑, чаго‑н. Хлапчанё тулілася да маці і палахліва шаптала: — Я баюся, мамачка. Шамякін. Нібы да знаёмых, туліліся дзеці К савецкім байцам, абнімаючы іх. Астрэйка. За гэты час ласяняты добра падраслі; яны дрыготка пацепваліся ад холаду і туліліся да ласіхі. Кірэйчык. // Гарнуцца, прыхінацца, кахаючы каго‑н. Соладка замірала маё сэрца, калі я кружыў Таню і яна боязна тулілася да мяне. Марціновіч. — Якая ты добрая, што прыйшла ў гэтую ноч, Танечка! — шэпча абрадаваны Міхась і .. моцна туліцца да яе. Машара. // перан. Шукаць збліжэння з кім‑н., быць у прыязных адносінах з кім‑н. Аўгіня падсмейвалася з Васіля, але часамі і падхвальвала яго, ды шчыльней тулілася да Мартына. Колас. // Набліжацца і шчыльна прыціскацца да каго‑, чаго‑н. Я шчыльна тулюся да халодных аконных шыб, хапаюся рукамі за гладкую сцяну і паглынаю вачыма далёкія прасторы. Галавач. Уся вёска, вялікія і малыя, жанкі і мужчыны, туліліся бліжэй да цёплых чараноў. Мележ. Кандрацкая, здаецца, прабавала плакаць і ўсё тулілася да мураваных сцен, каб кулі не дасталі. Гарэцкі. / у вобразным ужыв. Хвалі мора да берага туляцца. Глебка. Вечар туліўся да шэрых сцен старасвецкай будоўлі. Чорны. І вось ужо Мяне глынула вуліца, Дзе ў змроку непрагляднае начы Не толькі людзі — Дрэва к дрэву туліцца! Макаль. // Хавацца ў што‑н. Генерал туліцца ў бурку, працірае вочы. Пестрак. — Ой, я баюся! — туліцца мама ў падушку. Брыль.

2. Знаходзіць прытулак, прыстанішча, размяшчацца дзе‑н. у цеснаце, у непадыходзячым месцы. У часы вялікага заводу ваўначоска працуе і дзень і ноч, завозчыкі запруджваюць двор, па начах туляцца ў сенцах, у адрыне, на прыгрэбцы, а некаторыя, найбольш знаёмыя, і ў хаце. Кулакоўскі. Вялізная Маніна сям’я з шасці дачок, двух сыноў і бацькі з маткай туліцца ў старой цеснай хаце. Васілевіч. Калісьці .. [музычная школа] тулілася ў двух невялічкіх пакойчыках пры Доме асветы. «ЛіМ». / у перан. ужыв. Войт паддаецца Бруевым разважанням і на некаторы час заспакойваецца, але ўсё ж цень трывогі дзесь туліцца ў яго сэрцы. Колас. // Ціха стаяць дзе‑н., прытаіўшыся. Не ведалі сакратар і яго маладзёжная дружына, што за яблыняй на падворку за парканам туліўся не хто іншы, як сам Мацей Гусак. Пестрак. Быццам туліцца цішком Нехта за капліцаю! Дзяргай. // Хавацца дзе‑н., ратуючыся ад каго‑, чаго‑н. Так, дорага абышлася народу гэтая блакада. Вёскі пагалелі канчаткова, людзі туліліся ў лесе, ратуючыся. Лось.

3. перан. Размяшчацца дзе‑н. у зацішным месцы, пад аховай чаго‑н. Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. Колас. Прыборны і Паўленка настойвалі спыніцца ў Выселках — невялічкай вёсцы, што тулілася каля самага лесу. Шамякін. [Будынак] туліўся ля падножжа высокай скалы, нібы зрэзанай нажом зверху ўніз. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туліцца, гарнуцца, прыпадаць, льнуць, ільнуць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

растулі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ліцца; зак. (разм.).

Перастаць быць стуленым; раскрыцца.

|| незак. расту́львацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юти́ться несов.

1. (иметь пристанище) мець прыту́лак, тулі́цца;

2. (помещаться на небольшом пространстве) тулі́цца, мясці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падтупі́цца, туліцца; зак.

Разм. Тое, што і прытупіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затупі́цца, туліцца; зак.

Стаць тупым; ступіцца. Нож затупіўся. Тапор затупіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курча́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і кучаравы. Дзяўчына к хлопцу туліцца Курчавай галавой. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)