туб...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «туберкулёзны», напрыклад: тубінстытут, тубдыспансер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́ба¹, -ы, мн. -ы, туб, ж.

Вялікі цюбік.

Т. зубной пасты.

|| прым. ту́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́ба², -ы, мн. -ы, туб, ж.

Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца са шматразова сагнутай трубкі і раструба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́ба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ту́ба ту́бы
Р. ту́бы ту́б
Д. ту́бе ту́бам
В. ту́бу ту́бы
Т. ту́бай
ту́баю
ту́бамі
М. ту́бе ту́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Няту́пнік ’старасцень вясенні, Sėnetio vernalis W. et К.’ (віц., Кіс.), nietupnik ’тс’ (гродз., Ажэшка). Ад тупаць, ту́птаць ’таптацца, хадзіць’? Магчыма, ’расліна, якая не мнецца’, гл. іншыя назвы — несмяртэльнік, сухавей. Фармальнае падабенства да папярэдняга слова, гл. нятубіц (іншая назва — бяссмертнік), дазваляе выдзеліць элемент туб, няяснага паходжання, прадстаўлены і ў тубачнік ’крапінец чубаты’ (Сл. ПЗБ). Паводле Будзішэўскай (SOr, 39, 3–4, 273), таго ж паходжання, што і нятубіц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)