трэ́ці

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трэ́ці трэ́цяя трэ́цяе трэ́ція
Р. трэ́цяга трэ́цяй трэ́цяга трэ́ціх
Д. трэ́цяму трэ́цяй трэ́цяму трэ́цім
В. трэ́цяга (адуш.)
трэ́ці (неадуш.)
трэ́цюю трэ́цяе трэ́ціх
трэ́ція
Т. трэ́цім трэ́цяй трэ́цім трэ́цімі
М. трэ́цім трэ́цяй трэ́цім трэ́ціх

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трэ́ці

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трэ́ці трэ́цяя трэ́цяе трэ́ція
Р. трэ́цяга трэ́цяй трэ́цяга трэ́ціх
Д. трэ́цяму трэ́цяе трэ́цяму трэ́цім
В. трэ́цяга (адуш.)
трэ́ці (неадуш.)
трэ́цюю трэ́цяе трэ́ціх (адуш.)
трэ́ція (неадуш.)
Т. трэ́цім трэ́цяй
трэ́цяю
трэ́цім трэ́цімі
М. трэ́цім трэ́цяй трэ́цім трэ́ціх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трэ́ці в разн. знач. тре́тий;

т. раз — в тре́тий раз;

т. сорт — тре́тий сорт;

~цяя асо́баюр. тре́тье лицо́;

~цяе сасло́ўе — тре́тье сосло́вие;

праз ~ція ру́кі — из тре́тьих рук;

да ~ціх пе́ўняў — до тре́тьих петухо́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́ці, ‑яя, ‑яе.

1. Ліч. парадк. да тры. Трэці год. Трэці па парадку. Трэці дом з краю. Трэцяя дзея п’есы. □ Прайсціся трэці раз Сцёпка не адважыўся: лёгка магло стацца так, што хто-небудзь з суседзяў мог бы звярнуць на яго ўвагу. Колас.

2. Асабіста не зацікаўлены ў чым‑н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны. Усю гэтую гутарку чула трэцяя асоба. Чарнышэвіч.

3. у знач. займ. Хто‑, што‑н. з ліку некалькіх асоб або прадметаў пры іх пералічэнні. [Несцяровіч:] — Мільён людзей, скажам, працуе. Адзін муруе, другі цэглу робіць, трэці дрэва чэша, чацвёрты зямлю арэ. Кожны робіць сваё, а разам — гэта адна справа. Чорны.

4. перан. Не галоўны па значэнню, трэцярадны. На трэціх ролях. // Які выконвае дапаможную партыю. Трэці голас. // Ніжэйшы, горшы па якасці за другі. Трэці сорт. Чай трэцяга сорту.

5. у знач. наз. трэ́цяе, ‑яга, н. Страва, якая падаецца пасля другой; салодкая страва. На другі дзень з харчаваннем справа наладзілася, з’явіліся нават і трэція. Дубоўка.

6. у знач. наз. трэ́цяя, ‑яй, ж. Трэцяя частка, трэць. Адна трэцяя.

7. у знач. пабочн. трэ́цяе. Па-трэцяе.

•••

Трэцяе пакаленне — унукі.

Трэцяе саслоўе гл. саслоўе.

Трэцяя асоба гл. асоба.

Да трэціх пеўняў — да світання.

З трэціх рук; праз трэція рукі гл. рука.

Чуць з трэціх вуснаў гл. чуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́ці, -яя, -яе.

1. гл. тры.

2. Асабіста не зацікаўлены ў чым-н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны.

Трэцяя старана.

3. Не галоўны па значэнні, не першаразрадны.

Т. сорт.

Іграць трэція ролі.

4. Які атрымліваецца пры дзяленні на тры.

Трэцяя частка.

5. у знач. наз. трэ́цяе, -яга, н. Страва, якая падаецца пасля другой; салодкая страва.

На трэцяе кампот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тры, трох, тром, трыма́, (аб) трох, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 3.

На т. дні.

2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

За сачыненне атрымаў т.

|| парадк. трэ́ці, -яя, -яе (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трэ́ці — парадкавы лічэбнік ад тры (ТСБМ, Бяльк., Касп., Байк. і Некр., ТС; в.-дзв., лід., Сл. ПЗБ), треццій, тре́цьцій ‘тс’ (Нас., Бяльк.), ‘асабіста не зацікаўлены ў тым, што датычыць дзвюх асоб, пабочны; не галоўны па значэнні, трэцярадны’ (ТСБМ); трэ́цяе ‘салодкая страва’ (там жа), трэці род ‘родныя акрамя роду маладога і маладой на вяселлі’ (д.-гарад., Дзеяслоў, 2009, 1, 85), трэ́ця стрэ́ча ‘траюрадныя браты і сёстры’ (воран., Сл. ПЗБ), трэ́цяя нядзе́ля ‘трэцяя квадра’ (пух., Жыв. сл.), ст.-бел. третий, тредтий, третей, трети, треттий, треций, третийтрэці’ (ГСБМ). Параўн. укр. тре́тій, рус. тре́тий, польск. trzeci, палаб. tritĕ, н.-луж. tśesi, в.-луж. třeci, чэш. třetí, славац. tretí, славен. trétji, харв. trȅći, серб. тре̏ћи, балг. трѐти, макед. трет(и), ст.-слав. трети. Прасл. *tretьjьтрэці’ (ЕСУМ, 5, 632) ці (поўная форма) *tretьjьjь (Сной₂, 782), якая развілася з і.-е. *tre‑t(i) i̯o, утворанай ад асновы колькаснага лічэбніка м. р. *tréi̯es ‘тры’ (< tr‑ei‑es), ад якой паходзіць таксама прасл. *trьje ‘тры’ (м. р.), і суф. *‑t(i)i̯o (Борысь, 648; Махэк₂, 657). Індаеўрапейскія адпаведнікі прасл. *tretьjь узыходзяць да дзвюх формаў: tre‑ (літ. trẽčias, лат. trešs) або да *tr̥‑tii̯os ці *tri‑tii̯os: ст.-прус. tírts, ст.-інд. tr̥tíyas, авест. ϑritya‑, тахар. В trit, гоц. þridja, лац. tertius (< *tritīos), ст.-грэч. τρίτος, алб. tretë. Дапускаецца, што ‑e‑ ў гэтай аснове, магчыма, узыходзіць да больш старога ‑i‑ (параўн. лічэбнік ж. і н. р. *tri < і.-е. *trih₂ — гл. Сной₂, 782; Каруліс, 2, 428; Скок, 3, 500–501): вед. trī ‘тры’, лац. trī‑gintā ‘трыццаць’. Сюды ж трацяк, траціна, траціны2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сам-трэ́ці

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сам-трэ́ці сам-трэ́цяя сам-трэ́цяе сам-трэ́ція
Р. сам-трэ́цяга сам-трэ́цяй сам-трэ́цяга сам-трэ́ціх
Д. сам-трэ́цяму сам-трэ́цяй сам-трэ́цяму сам-трэ́цім
В. сам-трэ́цяга (адуш.)
сам-трэ́ці (неадуш.)
сам-трэ́цюю сам-трэ́цяе сам-трэ́ціх (адуш.)
сам-трэ́ція (неадуш.)
Т. сам-трэ́цім сам-трэ́цяй сам-трэ́цім сам-трэ́цімі
М. сам-трэ́цім сам-трэ́цяй сам-трэ́цім сам-трэ́ціх

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сам-трэ́ці нескл., уст. сам-трете́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́ць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. трэ́ць трэ́ці
Р. трэ́ці траце́й
Д. трэ́ці траця́м
В. трэ́ць трэ́ці
Т. трэ́ццю траця́мі
М. трэ́ці траця́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)