Трычы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Трычы́
Р. Трычо́ў
Д. Трыча́м
В. Трычы́
Т. Трыча́мі
М. Трыча́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тры́чы ‘тройчы, тры разы’ (Бес.; арш., Мат.). Параўн. укр. три́чі, три́чи ‘тс’. Паводле Карскага (2–3, 72), да тры‑ з суф. ‑чы, як у двойчы, тройчы (гл.); апошні ідэнтыфікуецца з іменнай формай *jьtjь ‘ход’ ад дзеяслова *jьti (гл. ісці). Гл. ЕСУМ, 5, 642.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́йчы ‘тройчы, трыкроць’ (Нас.), тры́чы ‘тс’ (арш., Мат.), ст.-бел. триичи, триищи ‘тс’ (ГСБМ), параўн. укр. тричі ‘тс’, рус. три́дчі ‘тс’. Выводзіцца з *tri (гл. тры) і іменнай формы *jьtjь ‘ход’, гл. ісці, тройчы, трэйчы (ЕСУМ, 5, 642; Фасмер, 4, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́йчы ‘трайчасты’ (Байк. і Некр.), ‘тры разы, утрая’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Растарг., Сержп. Прык.), трэ́йчы ‘тс’ (Федар. 2, Пятк. 2, Кліх), тро́йча ‘тс’ (Нар. Гом.), тры́йчы (трійчи) ‘тс’ (Нас.), трычы, трычі ‘тс’ (арш., Мат.; Бес.), ст.-бел. тройчи, треичы ‘тс’ (ГСБМ). Утвораны ад зборнага лічэбніка trojь і іменнай формы *jьtjь ‘ход’ ад дзеяслова *jьti ‘ісці’ (ЭССЯ, 5, 193; ЕСУМ, 5, 642) падобна, як ст.-слав. форма на ‑жды, якая з *šьdy < дзеепрыметнік *šьdъ (< xoditi ‘хадзіць’). Інакш — Карскі (Белорусы, т. II, вып. 2, Варшава, 1911, с. 91) і Шуба (Прыслоўе, 56–57): суфіксальны элемент ‑ч‑ збліжаецца з ‑ц‑ (параўн., стараж.-рус. двоица, троица, балг. двоица, троица, макед. двајца, четворица) і ўзводзіцца да ‑к‑, параўн. трэ́йко ‘трыкроць’ (ТС; гом., Рам. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)