трысці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.
Сцябло трыснягу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трысці́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
трысці́на |
трысці́ны |
| Р. |
трысці́ны |
трысці́н |
| Д. |
трысці́не |
трысці́нам |
| В. |
трысці́ну |
трысці́ны |
| Т. |
трысці́най трысці́наю |
трысці́намі |
| М. |
трысці́не |
трысці́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трысці́на, ‑ы, ж.
Сцябло трыснягу. Вырваць трысціну. □ [Маці] ішла ўсё той жа размеранай сялянскай хадой, прамая, як трысціна. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трысціна́ ‘сцябло трыснягу’ (ТСБМ), трысціна́ ‘палка’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’ (зэльв., ваўк., слонім., віл., ЛА, 1), трысьціна ‘асобная пласцінка ў бёрдзе’ (Нік. Очерки), ‘кій, ляска, мыліца’ (Некр. і Байк.), тросці́на ‘пласцінка ў бёрдзе’ (ТС), ст.-бел. тростина, трисцина, трстина, трыстина ‘чарот’, ‘стрэмка’, ‘трыснёг’ (ГСБМ). Да тросць 1, 2 (гл.) з суфіксам адзінкавасці ‑ін‑, гл. трасціна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сці́на ’рагоз, Typha latifolia L.’, ’катах рагозу’ (ашм., ЛА, 1). Да трысціна (гл.) з адсячэннем пачатковага складу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́стка ‘кіёк’ (Бяльк., Арх. Вяр.), ‘трысціна ў бёрдзе’ (мсцісл., Жыв. сл.; бяроз., Шатал.), ‘нізка ўюноў’ (ТС), трі́стка ‘трысцінка ў бёрдзе’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. тростка ‘трыснёг’ (Альтбаўэр), ‘назва экзатычнай расліны’ (ГСБМ). Памянш. ад тросць 1, 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́ска 1 ‘мера палатна ў 100 метак’ (ТС), ст.-бел. троска ‘звязка, нізка’, ‘адзінка колькасці рыбы’ (Ст.-бел. лексікон): уюновъ троску одну (ГСБМ). Параўн. польск. troska ‘тс’: troska junów (Варш. сл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад тро́ска 3 ‘трысціна, кій’ (гл.) у сувязі з тым, што апошнія выкарыстоўваліся ў якасці меры розных матэрыялаў і тавараў.
Троска 2 ‘трэска’ (Мат. Гом., Янк. 2). Да трэ́ска 2 (гл.); аб спарадычнай мене э > о гл. Карскі 1, 170–179.
Тро́ска 3 ‘трысціна, кій’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. тро́стка ‘кій, трысціна ў бёрдзе’, ст.-рус. тростка ‘кій’. Апошняе Фасмер (4, 106) звязвае з рус. треска́, гл., троска 3, трэска, далучаючы сюды чэш. troska ‘абломак, руіна’. Хутчэй да тростка, тросць (гл.), параўн. харв. tr̀ska ‘чарот’, макед. трска ‘тс’, што ўзыходзяць да прасл. *trъstьka < *trъstь (Глухак, 640). Сюды ж назвы раслін тро́ска чаро́тавая ‘трызубка аўсянічная, Graphephorum arundinaceum Asch.’ (Байк. і Некр.), тро́ська, тро́скі ‘трысцянка аўсяніцавая, Scolochloa festucacea Link.’ (Касп.; маг., Кіс.), ст.-бел. тростка ‘назва экзатычнай расліны’ (ГСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тро́сть
1. уст. (стебель тростника) трысці́на, -ны ж.;
2. (тонкая палка для опоры при ходьбе) па́лка, -кі ж.;
3. муз. трысці́нка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Трасці́на ‘тонкая пласцінка ў бёрдзе’ (ТСБМ, Касп.), ‘чарот, трыснёг’ (Сцяшк., Скарбы; зэльв., віл., ЛА, 1), трасціна́ ‘пласцінка ў бёрдзе’, ‘трыснёг, чарот’ (Сл. ПЗБ), тросціна́ ‘трыснёг, чарот’ (Бес.), трасці́на ‘багністае, зарослае чаротам месца’ (слонім., ДАБМ), тросці́на ‘пласцінка ў бёрдзе’ (ТС), трості́на ‘тс’ (лун., Шатал.), тро́стіна ‘чарот’ (беласт., Сл. ПЗБ), тросты́на ‘тс’, ‘буйное жыта’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. тростина, тристина, трстина, трыстина, ‘чарот’ (ГСБМ). Гл. трысціна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)