Трык ‘некастрыраваны баран’ (Бес.). Параўн. польск. tryk, trykacz ‘баран-вытворнік’, trykać ‘басціся, бароцца’, ст.-польск. trykać, tryksać ‘тс’, tryks ‘штуршок’, ‘баданне’, чэш. trkat ‘басці, бадацца’, славац. strkať ‘штурхнуць’, славен. tŕk ‘удар’ і інш., што ўзыходзяць да прасл. *tъrkati ‘штурхаць, удараць’, роднаснага літ. tùrkterėti ‘штурхнуць’. Больш падрабязна гл. торкаць (Буга, Rinkt., 1, 490; Бязлай, 4, 226; Брукнер, 578; Сной₂, 784; Махэк₂, 651; Скок, 3, 504; ЕСУМ, 5, 604–605). Трубачоў (Происх., 81), Осіпава (Этимология–1988–1990, 70) выводзяць з *terti (гл. церці). Магчыма, сюды ж семантычна аддаленае рус. ярасл., валаг. трык ‘франт, фарсун, моднік; легкадумны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хет-тры́к, -а, мн. -і, -аў, м.

У выразе: зрабіць хет-трык — тройчы паразіць вароты праціўніка ў адной гульні адным і тым жа спартсменам (у хакеі, футболе).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хет-тры́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хет-тры́к хет-тры́кі
Р. хет-тры́ка хет-тры́каў
Д. хет-тры́ку хет-тры́кам
В. хет-тры́к хет-тры́кі
Т. хет-тры́кам хет-тры́камі
М. хет-тры́ку хет-тры́ках

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Тры́к(а) ‘драўляная лаўка’: бацько зробіў трыка (пруж., Сл. Брэс.), відаць, трык м. р. Няясна. Магчыма, ад трык ‘баран’ (гл.). Падобны перанос назіраецца ў каза́ ‘назва падставак, зэдлікаў’, смал. козю́лечка ‘зэдлік’, кабы́ла, саба́ка ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хет-тры́к,

У выразе: зрабіць хет-трык — тройчы паразіць вароты праціўніка ў адной гульні адным і тым жа гульцом (пра хакей, футбол).

[Англ. hat trick.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трук ‘лоўкі, эфектны прыём, нумар’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову (трюк) з франц. truc ‘спрытнасць’, якое з праванс. truc ці з італ. trucco ‘палка’. Фасмер (4, 112) выводзіць рус. трюк з англ. trick ‘фокус, трук, спрытны прыём’, параўн. трык ‘trick artifice’ ў “Беларуска-ангельскім слоўніку” Я. Пятроўскага, выдадзеным у Лінцы ў 1946 г. (перавыданне — гл. Пятр.). Крыніцай запазычання англ. trik з’яўляецца ст.-франц. trique, якое з лац. tricae мн. л. ‘інтрыгі’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 662). Сюды ж трука́цкі, тру́кавы, трука́цтва, трука́ч (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)