трыбу́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трыбу́х трыбухі́
Р. трыбуха́ трыбухо́ў
Д. трыбуху́ трыбуха́м
В. трыбу́х трыбухі́
Т. трыбухо́м трыбуха́мі
М. трыбуху́ трыбуха́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трыбу́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. Страўнік.

2. Жывот (іран.).

Напхаць т. (наесціся).

3. толькі мн. Вантробы (страўнік, кішкі і пад.).

|| прым. трыбухо́вы, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыбу́х, -ха́ м.

1. разг. желу́док;

2. прост., ирон. брю́хо ср.;

з усі́мі ~ха́мі — со все́ми потроха́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыбу́х, ‑а, м.

Разм.

1. Страўнік.

2. Іран. Жывот. — А што князю мужык, беззямельнае сялянства! Быў бы напханы свой трыбух... Вешаць трэба такіх гадаў! — злосна заключыў Янка. Колас. // Пра тоўстага чалавека. [Залыгін:] Вайна — гэта мясабойня для трыбухоў багацеяў. Мележ.

3. толькі мн. (трыбухі́, ‑оў). Вантробы (страўнік, кішкі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыбу́х (трабу́х, трябу́х) ‘страўнік’ (ТСБМ, Федар. 4, Бяльк., Касп., Варл., Сцяшк., Сл. Брэс., Пятк. 2, Растарг.), ‘страўнік у жывёл’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), ‘кіндзюк; страўнік жывёлы, начынены грэцкай кашай са шкваркамі альбо з кавалачкамі сала’ (Ласт., Малч.), ‘вантробы’ (Байк. і Некр., Др.-Падб., Сл. Брэс.), ‘сальцісон’ (Сл. Брэс.), трыбухі́ ‘вантробы (страўнік, кішкі і інш.)’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Ласт., Пятк. 2, Байк. і Некр., Мат. Гом., Мат. Маг., Юрч. Вытв.), трыбухе́ ‘тс’ (Скарбы), трыбушкі́ ‘ўнутранасці дробных жывёл, якія ўжываюцца ў ежу (парасячыя, індычыя, рыбныя)’ (Нас.), трыбу́х/трыбушо́к ‘пуп у птушак’ (гродз., ЛА, 1), трыбу́х ‘пуза, чэрава’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Байк. і Некр., Вруб.), ‘вялікі жывот’ (Сл. ПЗБ, Скарбы, Жд. 1); ст.-бел. требухи ‘трыбухі, вантробы’ (ГСБМ), ц.-слав. трибухъ ‘страўнік, жывот’; сюды ж трыбуха́ч ‘пузаты чалавек’ (в.-дзв., Шатал., Сцяц.; маладз., Янк. Мат.; клец., Нар. лекс., ТСБМ, Сцяшк., Сл. Брэс.), ‘чалавек з вялікім жыватом’ (карэліц., ЖНС; гарад., Сл. ПЗБ); трыбухле́й ‘брухач, пузан’ (зэльв., Нар. словатв.; івац., Сл. ПЗБ); трыбушы́шча ‘таўстун’ (Юрч. СНЛ); трыбушы́на ‘цела, тоўстае чэрава’ (Нас.), трыбу́шнік ‘падчарэўе (сала з ніжняй часткі свіной тушы)’ (дзятл., ЛА, 4), трыбушня́ ‘трыбухатая’ (Сцяц.), трыбуха́тасць ‘тлустасць’ (Юрч. СНЛ). Укр. требу́х ‘чэрава’, ‘страўнік’, ‘вантробы жывёлы’, ‘свіны страўнік, начынены мясам і правялены’, требу́ха́ ‘тс’, трибу́х ‘тс’, трембуха́ч ‘пузан’; рус. требуха́ ‘вантробы’, польск. дыял. trybuch, terbuch ‘чэрава, пуза’, н.-луж. tarbuch ‘тс’, усх.-чэш. terboch ‘тс’, ст.-чэш. teřbuch, teřich (у якім ‑řich пад уплывам břich ‘пуза, чэрава, жывот’), славац. terbuch, trebucha ‘падбародак’, ‘вялікае пуза, чэрава’, славен. trébuh ‘жывот, пуза, кішэчнік’, trebûšec, trebûšek, trebûšič ‘тс’, рэз’ян. tríbu, trebuh, treibuh ‘чэрава, пуза’ (XVI ст.), харв. tr̀buh, чак. trbȕh, серб. тр́бух ‘жывот, кішэчнік’, ‘пуза’, тр́ба ‘страўнік’, тр́бу, трбу̏а ‘тс’, балг. тръбу́х, тъ́рбух ‘жывот, пуза’, макед. трбув ‘жывот; страўнік’, ст.-слав. тръбухъ ‘рэшткі з вантробаў’, ‘кішэчнік’. Этымалогія і рэканструкцыя праславянскай формы няпэўныя (ESJSt, 17, 995). Прасл. *tьrbuch, згодна з Карскім (1, 188), адпавядае найбольш распаўсюджанай форме беларускага слова; рус. требух таксама можна вывесці з прасл. *tьrbuxъ; да апошняга ўзводзяцца некаторыя паўд.-слав. лексемы. Для славенскай мовы адпаведным з’яўляецца *trěbuxъ (Сной у Бязлай, 4, 217–218), для н.-луж. характэрна *tъrb‑ , а для зах.-слав. моў — *terb‑ (пасля метатэзы плаўных з *treb‑). Дапускаючы прасл. *terbuxъ/*tьrbuxъ, Куркіна (ОЛА, Исследов. 1984, 275) тлумачыць семантыку слова як ‘вантробы забітага звера, з якіх даставалі (“выцярэблівалі”) ‘мяса’, гл., аднак, супрацьлеглае дзеянне ў трабі́ць ‘набіваць у трыбух’: трабіць і трабіць трабух (Мова Сен.). Экспрэсіўная суфіксацыя, як у *kъlbuxъ (Глухак, 637), параўн. каўбу́х ‘страўнік жывёлы’ (Сл. ПЗБ), гл. коўб2. Іншыя версіі з’яўляюцца менш пераканаўчымі. Сюды ж, відаць, таксама трыбушно́ ‘сытна, трывала’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́льбантрыбух’ (Сцяшк. Сл.). Гл. тэ́льбух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́нбух ‘сычуг’, перан. ‘жывот’, ‘страўнік’ (Мат. Гом.). Да трыбу́х (гл.) з другаснай назалізацыяй, мажліва, пад уплывам ід. trémbuch, trélbuchтрыбух’, суаднесеных з ням. Bauch ‘жывот, страўнік; чэрава’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куцю́к ’страўнік, трыбух’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кічук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трабя́нка ’каўбаса з унутранасцей’ (ПСл). Скарочанае з вантрабянка (гл.) пад уплывам лексемы трыбух, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растрыбушы́ць ’распароць, спустошыць, растрэсці ўнутранасці’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр.), росторбушы́ць ’тс’ (ТС). Гл. трыбушыць, трыбух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)