Труслі́вы ‘баязлівы, палахлівы’ (ТС, Бяльк.), сюды ж трусля́к ‘баязлівец’ (Мат. Маг.). Да трус1, узнікла, відаць, пад рускім уплывам, параўн. мясцовае трухлі́вы ‘тс’ (Нас., Гарэц.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладу́шны, -ая, -ае.

Слабавольны, нерашучы, труслівы, не стойкі духам.

М. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладу́шны, ‑ая, ‑ае.

Слабавольны, нерашучы; не стойкі духам; труслівы. [Левановіч:] Чаго ж вам сорамна? [Туляга:] Што я такі баязлівы, нікчэмны чалавек, маладушны да нізасці. Крапіва. // Выкліканы маладушнасцю. Маладушны ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баязлівы, палахлівы, нерашучы, маладушны, пужлівы, пудлівы, пудкі; труслівы, тхараваты (абл.); заечы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)