трохкра́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трохкра́тны трохкра́тная трохкра́тнае трохкра́тныя
Р. трохкра́тнага трохкра́тнай
трохкра́тнае
трохкра́тнага трохкра́тных
Д. трохкра́тнаму трохкра́тнай трохкра́тнаму трохкра́тным
В. трохкра́тны (неадуш.)
трохкра́тнага (адуш.)
трохкра́тную трохкра́тнае трохкра́тныя (неадуш.)
трохкра́тных (адуш.)
Т. трохкра́тным трохкра́тнай
трохкра́тнаю
трохкра́тным трохкра́тнымі
М. трохкра́тным трохкра́тнай трохкра́тным трохкра́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трохкра́тны трёхкра́тный, троекра́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трохкра́тны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены тры разы, павялічаны ў тры разы, патроены. Трохкратнае папярэджанне. // Які тры разы дабіваўся чаго‑н. Трохкратны чэмпіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трохкра́тны ‘трохразовы, патроены’ (ТСБМ). Запазычана з рус. трёхкратный ‘тс’, што ўзыходзіць да ст.-слав. три краты ‘тры разы, тройчы’, параўн. ст.-бел. трикраты ‘тс’ (ГСБМ). Формы трыкро́тна ‘ўтрая’ (Ласт.), ст.-бел. трыкротный ‘трохразовы’, як і трыкроть ‘тройчы’, запазычаны з польск. trzykrotnie, trzykrotny, trzykroć, гл. Фасмер, 2, 368. Формы з трох- (гл.) з’яўляюцца наватворамі на фоне складаных слоў з тры‑ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трёхкра́тный трохразо́вы, трохкра́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

троекра́тный трохразо́вы, трохкра́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)