Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
трохкра́тны трёхкра́тный, троекра́тный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трохкра́тны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены тры разы, павялічаны ў тры разы, патроены. Трохкратнае папярэджанне.// Які тры разы дабіваўся чаго‑н. Трохкратны чэмпіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохкра́тныразм.гл. трохразовы
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Трохкра́тны ‘трохразовы, патроены’ (ТСБМ). Запазычана з рус.трёхкратный ‘тс’, што ўзыходзіць да ст.-слав.три краты ‘тры разы, тройчы’, параўн. ст.-бел.трикраты ‘тс’ (ГСБМ). Формы трыкро́тна ‘ўтрая’ (Ласт.), ст.-бел.трыкротный ‘трохразовы’, як і трыкроть ‘тройчы’, запазычаны з польск.trzykrotnie, trzykrotny, trzykroć, гл. Фасмер, 2, 368. Формы з трох- (гл.) з’яўляюцца наватворамі на фоне складаных слоў з тры‑ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трёхкра́тный трохразо́вы, трохкра́тны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
троекра́тный трохразо́вы, трохкра́тны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
trzykrotny
трохкратны, трохразовы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВЫХАДНА́Я ДАПАМО́ГА,
грашовая сума, якая выплачваецца наймальнікам работніку пры спыненні з ім прац. дагавору. Паводле прац. заканадаўства Рэспублікі Беларусь выхадная дапамога ў памеры тыднёвага заработку выплачваецца ў сувязі з прызывам або паступленнем работнікаў на ваен. службу, пры аднаўленні работніка на рабоце і ў інш. выпадках, прадугледжаных законам. Пры спыненні прац. дагавору ў сувязі з ліквідацыяй прадпрыемства, установы, арг-цыі, спыненнем дзейнасці прадпрымальніка, скарачэннем штату выплачваецца выхадная дапамога ў памеры, не меншым за трохкратны сярэднямесячны заработак.