тро́ечны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тро́ечны тро́ечная тро́ечнае тро́ечныя
Р. тро́ечнага тро́ечнай
тро́ечнае
тро́ечнага тро́ечных
Д. тро́ечнаму тро́ечнай тро́ечнаму тро́ечным
В. тро́ечны (неадуш.)
тро́ечнага (адуш.)
тро́ечную тро́ечнае тро́ечныя (неадуш.)
тро́ечных (адуш.)
Т. тро́ечным тро́ечнай
тро́ечнаю
тро́ечным тро́ечнымі
М. тро́ечным тро́ечнай тро́ечным тро́ечных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тро́ечны тро́ечный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тро́ечны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тройкі (у 4 знач.); прызначаны для язды на тройцы. Троечны экіпаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́йка, -і, ДМ тро́йцы, мн. -і, тро́ек, ж.

1. Лічба

3.

2. Адзнака паспяховасці вучняў, студэнтаў (разм.).

Атрымаць тройку па матэматыцы.

3. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж.

Катацца на тройцы.

4. Група з трох чалавек або трох аднародных прадметаў.

5. Касцюм, у які ўваходзяць пінжак, штаны або спадніца, камізэлька.

6. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 3 (трамвай, аўтобус і пад.; разм.).

|| прым. тро́ечны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́ечный тро́ечны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трае́цкі — прым. ад Тройца ’Святая Тройца, свята Сёмуха’: трое́цькый ты́ждэнь ’тыдзень пасля Сёмухі’, трае́цкія дзяды́ (трае́цкые деды́) ’памінальныя дні перад Тройцай’ (гом., Талстая, Полес.), трое́цькый ты́ждэнь ’тыдзень пасля Сёмухі’ (маляр., там жа), трое́цкый грыб ’агульная назва вясновых грыбоў’ (пін., Жыв. сл.), трое́цкі грыб ’ранні, веснавы баравік’ (ТС), сюды ж урбанонімы Трае́цкая гара, Трае́цкае прадмесце ў Мінску, Трае́цкая царква́ ў Віцебску, ст.-бел. троецького (1532 г.), троецкиѣ (1624 г.), гл. Карскі, 1, 226. Гл. Тройца; паводле Карскага (там жа), форма з е на месцы з’яўляецца заканамерным утварэннем. Параўн. таксама трое́чны ты́дзень ’тыдзень, на які прыпадае Сёмуха’ (ТС), трое́шны ты́ждень ’тс’ (лельч., Талстая, Полес.), відаць, ад Тро́ечка, Трое́шнік ’Сёмуха’ (там жа) з народнаэтымалагічным набліжэннем да тройка, тройчы (гл.), параўн. трае́чны ’трайны’ (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)