трашчо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прылада, пры дапамозе якой утвараюцца траскучыя гукі.

2. Народны ўдарны музычны інструмент, які складаецца з набору драўляных дошчачак, нанізаных адным канцом на вяроўку.

3. перан. Той (тая), хто многа, не сціхаючы гаворыць; балбатун (балбатуха) (разм.).

|| прым. трашчо́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трашчо́тка

‘прыстасаванне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трашчо́тка трашчо́ткі
Р. трашчо́ткі трашчо́так
Д. трашчо́тцы трашчо́ткам
В. трашчо́тку трашчо́ткі
Т. трашчо́ткай
трашчо́ткаю
трашчо́ткамі
М. трашчо́тцы трашчо́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трашчо́тка

‘пра жанчыну’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трашчо́тка трашчо́ткі
Р. трашчо́ткі трашчо́так
Д. трашчо́тцы трашчо́ткам
В. трашчо́тку трашчо́так
Т. трашчо́ткай
трашчо́ткаю
трашчо́ткамі
М. трашчо́тцы трашчо́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трашчо́тка ж., в разн. знач. трещо́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трашчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараюць трэск, шум, стук, лёскат. — Ну, хоць бы з парачку трашчотак! — Гаворыць дзядзька: — Ну, нічога, І так мы зробім шуму многа І ўсім зайцам задамо страху! Колас. Адно вартаўнікі хадзілі па вуліцы ды бесперастанна трашчалі трашчоткамі. Чарот. // Ударны музычны інструмент, які складаецца з набору драўляных дошчачак.

2. перан. Разм. Той (тая), хто многа, не сціхаючы, гаворыць; балбатун (балбатуха). — Ды што вам гаварыць, трашчоткам, — стары чамусьці раззлаваўся, махнуў рукой і лёг на печы. Шамякін.

3. Машына для ачышчэння насення лёну.

4. Спец. Прыстасаванне для свідравання адтулін у цяжкадаступных месцах або з вялікім дыяметрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трашчо́тка ‘пеначка-жаўтаброўка, Phylloscopus sibilator’ (Дарафееў, Птушкі). Да трашча́ць (гл.), пра “траскучы” голас: Песня — моцнае сіп‑сіп‑сіпсір‑сірр (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стрекоту́ха разг. трашчо́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

траску́ха ж., разг., см. трашчо́тка2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трещо́тка ж.

1. в разн. знач. ляско́тка, -кі ж.; трашчо́тка, -кі ж.;

2. техн. ляско́тка, -кі ж.; трашчо́тка, -кі ж.;

3. ж. (болтун, болтунья) перен., разг. лапату́н, -на́ м., лапату́ха, -хі ж.; трашчо́тка, -кі м. и ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тыршкля́трашчотка’ (Ласт.). Відавочна, гукапераймальнага паходжання, сюды ж і тырсчэ́ць ‘тарахцець’ (Ласт.) з узмацняльнымі нарашчэннямі ‑с‑/‑ш‑, ‑к‑, параўн. тыркацець (гл.), укр. ти́ркати ‘трашчаць’, польск. дыял. tyrkawkaтрашчотка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)