Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́халле ‘гніль, старызна, нікому не патрэбныя рэчы’ (Мядзв.), трахо́лле ‘старая парваная адзежа’ (Юрч. Сін.), ‘лахманы’ (Юрч. Мудр.), тряхо́льля ‘транты’ (Юрч.). Параўн. рус. дыял. трехо́лье, треха́лье ‘тс’, якія Куркіна (Этимология–1983, 27) збліжае з балг. тракам ‘стукаць, тарахцець’, літ. trėkti ‘псаваць, знішчаць’. Магчыма, вытворнае ад траха́ць ‘трэсці’ (гл), параўн. трасару́бка і наватвор траса́ць (гл. трэсці); пра сувязь асноў гл. Фасмер, 4, 113.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́халь ‘труха, пацяруха’ (дзісн., Бел. дыял. 3). Параўн. рус. бранск. трухали́ ‘скарб, пажыткі, манаткі, мяшок’ (СРНГ). Утвораная з суф. ‑аль “па асацыяцыі з тым, што абазначана ўтваральным словам” (Сцяцко, Афікс, наз., 146), гл. труха́; менш верагодная субстантывацыя прыметніка *truxlъ (гл. трухлы), параўн. харв. чак. trȕxal ‘у стане цяжарнасці’. Адпаведныя рускія назвы, магчыма, варыянтныя да рус. треха́лье, трехо́лье ‘рыззё, лахманы’, гл. трахолле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)