трасці́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трасці́нка трасці́нкі
Р. трасці́нкі трасці́нак
Д. трасці́нцы трасці́нкам
В. трасці́нку трасці́нкі
Т. трасці́нкай
трасці́нкаю
трасці́нкамі
М. трасці́нцы трасці́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трости́нка

1. уменьш. трасці́нка, -кі ж.; чараці́нка, -кі ж.;

2. перен. былі́нка, -кі ж.; наці́нка, -кі ж.; цяві́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трастка́ ‘трысцінка ў бёрдзе’ (беласт., Сл. ПЗБ), трі́стка ‘тс’ (малар., Сл. Брэс.), трасці́на, трасціна́, тро́сціна, трасці́нка ‘тонкая пласцінка ў бёрдзе’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ; мёрск., Ск. нар. мовы), трэ́сціна ‘тс’ (Ян.), тросці́на ‘тс’ (ТС); трості́на ‘тс’ (лун., Шатал.), трасцё, трысцё, трысце́ зборн. ‘пласцінкі ў бёрдзе’ (Сл. ПЗБ, Бяльк., Сцяшк., Мат. Гом., Ян., Скарбы; брагін., Нар. сл.), трысте́ ‘тс’ (Сл. Брэс.), траста́ ‘трысцінкі ў бёрдзе’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Параўн. укр. дыял. тро́стка ‘дэталь ткацкага стану’, рус. треста́ ‘бёрда’, польск. trzcinka ‘дэталь ткацкага стану, цэўка’, trestka ‘пласцінка ў бёрдзе’, trościna, trosta, treście, troście, харв. trst ‘бёрда’. З прасл. *trostь, *trъsta (гл. тросць, траста) з пазнейшай суфіксацыяй і спецыялізацыяй. Сюды ж трасці́ць ‘рабіць новае бёрда, устаўляць у яго трасціны’ (в.-дзв., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́ска ’галінка дрэва, дубец, палачка, кій, прыс, шост’ (Нас., Мядзв., Касп., Сцяшк., ТС., Сл. ПЗБ), ’прыгожы кірмашовы кіёчак’ (КЭС, лаг.), ’штыкеціна, выгнутая палка ў вертыкальным плятні’, ’дошка ў плоце’; ’гарызантальная жэрдка ў агароджы’ (Сцяшк., Бір. дыс., Сл. ПЗБ), ’лёстка ў драбіце калёс’ (бялын., Янк. Мат.; мсцісл., Полымя, 7, 1987, Бір. дыс., гродз., Сцяц. Словаўтв.; зэльв., Шатал.), ’палка плытагона, якою ён правіць плытом’ (Бір. дыс.), ’планка круглага сячэння ў баране, у венцеры’ (Сл. ПЗБ), ля́сачкатрасцінка, палачка’ (Нас., Янк. 1), ля́сачкі ’тонкія дошчачкі ў кроснах, якія прытрымліваюць палатно, каб яно не сцягвалася’ (Сцяшк.). Запазычана з польск. laska ’кій, палка’, ст.-бел. ляска, леска (XVI ст.) ’жазло’, ’арэхавы кій’ — са ст.-польск. laska ’тс’ (Цвяткоў, 53; Слаўскі, 4, 59–60; Булыка, Запазыч., 185; Сцяцко, Словаўтв., 177; Арашонкава, БЛ, 2, 50), якія да прасл. lěska ’арэхавы кій’. Пазней адбылося напаўненне семантыкі новымі значэннямі. Гл. таксама леса1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)