трапята́цца, -пячу́ся, -пе́чашся, -пе́чацца; -пячы́ся; незак.

1. Пастаянна рухацца, варушыцца, дрыжаць.

Трапечацца лісце асіны.

Трапечуцца ветразі.

У сетцы трапяталася рыба.

2. Узмоцнена, часта біцца з прычыны моцнага хвалявання (пра сэрца).

Сэрца трапечацца ў грудзях.

|| наз. трапята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапята́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. трапячу́ся трапе́чамся
2-я ас. трапе́чашся трапе́чацеся
3-я ас. трапе́чацца трапе́чуцца
Прошлы час
м. трапята́ўся трапята́ліся
ж. трапята́лася
н. трапята́лася
Загадны лад
2-я ас. трапячы́ся трапячы́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час трапе́чучыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трапята́цца несов. трепета́ть, трепета́ться; трепыха́ться; (мелькать — ещё) мерца́ть; (о флаге и т.п. — ещё) полоска́ться;

~пе́чацца лі́сце асі́ны — трепе́щет листва́ оси́ны;

аге́ньчыкі ~пе́чуцца — огоньки́ трепе́щут (мерца́ют);

ве́тразі ~пе́чуцца — паруса́ трепе́щут (поло́щутся);

у се́тцы ~та́лася ры́ба — в сети́ трепета́лась (трепыха́лась) ры́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; незак.

1. Тое, што і трапятаць (у 1, 2 знач.). Пушысты звярок трапятаўся ў яго руках, бо хлапец, мусіць, душыў яго за горла. Самуйлёнак. У руках [Нічыпар] нёс кацялок з плоткамі. Яны трапяталіся ў вадзе, плёхаліся, як малыя дзеці. Баранавых.

2. перан. Старацца, намагацца рабіць што‑н. [Карызна] трапечацца, напінаецца ў адчайных патугах, і яму часам нібы ўдаецца на момант расхінуць праклятае вязьмо. Зарэцкі. // Супраціўляцца. Глядзіць Грамабой, як нудзіцца Яначка .. Няхай натоміцца Яначка, лягчэй тады Грамабою будзе ўзяць яго сваімі заграбастымі рукамі. Не так трапятацца будзе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затрапята́цца, -пячу́ся, -пе́чашся, -пе́чацца; -пячы́ся; зак.

Пачаць трапятацца.

Акуні затрапяталіся ў сетцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паласка́цца, -лашчу́ся, -ло́шчашся, -ло́шчацца; -лашчы́ся; незак.

1. Плюхацца ў вадзе, купаючыся.

Дзеці палошчуцца ў возеры.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Трапятацца на ветры.

Палошчуцца сцягі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; зак.

Трапятацца некаторы час. Няхай бы ў таго манюкі сэрца хоць патрапяталася, хоць пабалела б трошачкі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затрапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; зак.

Пачаць трапятацца. // Страпянуцца некалькі разоў запар. Нешта зашоргалася, затрапяталася, а потым ураз трывожна піснула. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мелькята́ццатрапятацца, мільгаць’ (ТС). Да мялька́цца (гл.). Утворана ад назоўніка ⁺мелькот (⁺мелькет), які, відаць, узнік з гукапераймання. Параўн. укр. миль‑миль! для выражэння мільгання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

полоска́ться

1. (плескаться в воде) плю́хацца, бо́ўтацца;

2. перен. (колебаться от ветра) паласка́цца, трапята́цца;

3. страд. паласка́цца; см. полоска́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)