трапе́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Чатырохвугольнік, у якога толькі адна пара супрацьлеглых старон паралельная.
2. Гімнастычная прылада, якая складаецца з перакладзіны, падвешанай на двух тросах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трапе́цыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
трапе́цыя |
трапе́цыі |
| Р. |
трапе́цыі |
трапе́цый |
| Д. |
трапе́цыі |
трапе́цыям |
| В. |
трапе́цыю |
трапе́цыі |
| Т. |
трапе́цыяй трапе́цыяю |
трапе́цыямі |
| М. |
трапе́цыі |
трапе́цыях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
трапе́цыя ж., мат., спорт. трапе́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трапе́цыя, ‑і, ж.
1. Чатырохвугольнік з дзвюма паралельнымі і дзвюма непаралельнымі старанамі.
2. Гімнастычная прылада, якая складаецца з перакладзіны, падвешанай на двух тросах. [Янук] сніў толькі залітую святлом арэну, турнікі і трапецыі. Асіпенка.
[Ад грэч. trapeza — стол.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трапе́цыя ’чатырохвугольнік з дзвюма партальнымі і дзвюма непаралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада — перакладзіна, падвешаная на двух тросах’ (ТСБМ). Праз рускую мову з ням. (нова-в.-ням.) Trapezium ’трапецыя’, якое з с.-лац. trapezium < ст.-грэч. τραπεζιον ’столік’, ’няроўнастаронні чатырохвугольнік’ (Фасмер, 4, 94). Праз польск. trapez ’чатырохвугольнік з двума паралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада’ запазычана тра́пэз ’тс’ (Некр. і Байк.), трапэ́за ’тс’ (Байк. і Некр.) таго ж паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трапе́ция мат., спорт. трапе́цыя, -цыі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)