трапа́цца, траплю́ся, трэ́плешся, трэ́плецца; трапі́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Развявацца, гайдацца ад ветру.

Валасы трэплюцца на ветры.

2. Гаварыць лухту, бязглуздзіцу або гаварыць несупынна (разм.).

|| зак. патрапа́цца, -раплю́ся, -рэ́плешся, -рэ́плецца; -рапі́ся (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапа́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. траплю́ся трэ́племся
2-я ас. трэ́плешся трэ́плецеся
3-я ас. трэ́плецца трэ́плюцца
Прошлы час
м. трапа́ўся трапа́ліся
ж. трапа́лася
н. трапа́лася
Загадны лад
2-я ас. трапі́ся трапі́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час трэ́плючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трапа́цца несов.

1. прост. (болтать) трепа́ться;

2. страд. трепа́ться; выкола́чиваться; см. трапа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трапа́цца, траплюся, трэплешся, трэплецца; незак.

1. Разм. Гаварыць лухту, бязглуздзіца, няпраўду; гаварыць несупынна. [Хрысціна:] — А Мікола Шугалей, з Русакоў, дык той усю дарогу трэплецца. Аж моташна бывае. Асіпенка. [Шумейка:] Таварыш капельмайстар! Наталля Мікалаеўна танцаваць хоча. [Наталля:] Годзе вам трапацца. Крапіва. // Расказваць што‑н., прагаворвацца аб чым‑н. [Юрка:] — Косця, Аня прынесла твой ліст у дзесяты пакой, стала на табурэт і ўсім прачытала... Потым чытала Верцы. Трэплецца ўсім... Карпюк.

2. Зал. да трапаць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрапа́цца гл. трапацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оттрёпываться страд. (о льне, конопле) трапа́цца, вытрэ́пвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

истрёпываться

1. трапа́цца, бузава́цца; дра́цца;

2. (о человеке) вымо́твацца, мата́цца; змо́рвацца, мардава́цца, знясі́львацца;

3. страд. трапа́цца, бузава́цца; дра́цца; см. истрёпывать 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

иста́скиваться возвр., страд. (об одежде) зно́швацца; (об обуви — ещё) сто́птвацца; трапа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лазгата́ць ’балбатаць, лапатаць’ (паўн.-усх., КЭС) звязваецца з літ. lazgeti, lazgii ’развівацца, трапацца на ветры’ (Буга, Rinkt., 1, 458). Параўн. рус. пск., смал. лазготать ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растрёпываться

1. (взлохмачиваться, взъерошиваться) растрэ́пвацца, раскудла́чвацца; см. растрепа́ться 2;

2. страд. трапа́цца, шарпа́цца, дра́цца, дзе́рціся; раскудла́чвацца, кудла́ціцца; см. растрёпывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)