тра́нты

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. тра́нты
Р. тра́нтаў
Д. тра́нтам
В. тра́нты
Т. тра́нтамі
М. тра́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тра́нты, -аў (разм.).

1. Лахманы, старая падраная адзежа, бялізна.

2. Пра жаночыя ўборы (неадабр.).

Кожны дзень новыя т. купляе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́нты ед. нет, разг.

1. тряпьё ср., ру́бище ср.;

2. пренебр. (женские наряды) тря́пки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тра́нты, ‑аў; адз. няма.

Разм.

1. Лахманы; старая падраная адзежа, бялізна. [Марына:] — Былі б грошы, узяла б у Сомавай крэпжаржэтавы адрэз.. Даведаецца Андрэй, злаваць будзе. Ну і няхай злуе, не хадзіць жа мне ў старых трантах. Шахавец. [Іваноў:] — Адзін наш хлопец у трантах ходзіць, а зіма на дварэ. Новікаў. Калі той, хто назваўся шафёрам, скінуў з сябе абледзянелыя транты, перад позіркам паўстаў страшэнна схуднелы, змізарнелы чалавек. Навуменка.

2. Зневаж. Жаночыя ўборы. [Верхаводка да Дар’і:] Транты твае прадаваць пачну. Назапасіла, дзякуй богу, што хоць універмаг адкрывай. Губарэвіч. [Карніцкі:] — Няхай бы яна [Паліна] лепш патраціла свае грошы на кнігі, а не на мяшчанскія транты. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тра́нты ’лахманы, старая падраная адзежа, бялізна’, ’хлам, старызна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Юрч. Сін., Варл.; малар., ЖНС; люб., Нар. ск.; гродз., касцюк., ЛА, 5; Мат. Маг. 2), ’анучы (іран. жаночыя ўборы)’ (Нар. Гом.), тра́нце ’рыззё’ (Мат. Гом.), тра́нцё ’рызманы’ (Нік., Оч., Шн. 3), тра́нцы ’старое, парванае адзенне, рыззё, лахманы’ (пух., З нар. сл.; Сержп. Грам.), транці́на ’рызман’ (Юрч. Вытв.), тра́ньціна ’адзежына’ (мёрск., Нар. сл.), тра́ньте ’рыззё’ (драг., Нар. лекс.), тра́нды ’тс’ (вільн., Сл. ПЗБ), трэ́нтытранты’ (Скарбы; дзятл., Сл. ПЗБ), адсюль, відаць, выабстрагаваная форма адз. л. трант ’паношаная, дрэнная вопратка’ (капыл., Нар. словатв.), ’тс’, ’незнаёмы, нікчэмны чалавек’ (лей., Жыв. НС). Параўн. укр. дыял. тра́нти ’анучы, рыззё’, адз. л. трант; серб.-харв. дыял. тра́нци, трањци ’парванае адзенне або абутак’, адз. л. тра́њак. Беларуска-сербская ізалекса, што ўзыходзіць да *tertі ’церці’, параўн. тра́нне ’рыззё’ (Юрч. Сін.), серб. тра̏њав ’штосьці з адзежы ці абутку, зусім зношанае і падранае’ (Элезавіч, 2, 333), сінанімічнае тра̏ља ’тс’, тра̏њав ’парваны’ (падрабязней пра паходжанне і распаўсюджанне сербскіх слоў гл. Івіч, Галип., 147; а таксама Скок, 3, 490, які збліжае гэтыя словы з trȁlje ’кошык’, тра̏ња ’насілкі для гною’). Этымалагічна блізкія рус. труньё ’рыззё, старызна’, трун ’анучы’, ’абарванец’, для якіх Фасмер (4, 109) дапускае сувязь з трух, тереть. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 621, дзе мяркуецца тое ж паходжанне для ўкраінскіх слоў, побач з магчымасцю фанетычнай змены дрант ’лахман; рызман’ (ад драты ’драць, рваць’), што, відаць, уяўляе паралельнае ўтварэнне, гл. серб. драњци ’рыззё, лахманы’. У сувязі з названым малаверагодна вывядзенне з літ. trántas ’адкіды, паношанае адзенне’, якое звязваюць з літ. trem̃ti ’выгнаць’, ’стаптаць, знасіць’, trendė́ti ’псавацца, пакрывацца плесняю’ (Смулкова, Балта-слав. иссл., 1980, 209), што, зрэшты, магло паўплываць на варыянты транды, трэнты. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 85. Параўн. трамця, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мантрамоззе, ушац. мънтрамозьзятранты’ (Нар. сл.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем матрасі́ць (ці матрахлясы), транты і рыззё.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́нне ’старое парванае адзенне, рвань, лахманы, транты’ (Юрч.; Юрч. Сін.). Магчыма, ад церці (гл.) або ад транты (гл.). Суфікс зборных назоўнікаў ‑нне, як у адзенне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́нты ‘лахманы, рыззё’ (Скарбы), трэ́нті ‘парванае адзенне’ (Сл. Брэс.). Гл. транты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акупа́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто ўдзельнічае ў акупацыі; захопнік. Палескія людзі заўсёды як героі змагаліся з усялякімі акупантамі на беларускай зямлі. Чорны. Разбітых шыбаў шкло валялася наўкруг, Вятры разносілі падушак белы пух, Нарабаваныя ў бедных хатах транты Вывозілі цюкалі акупанты. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тра́мця ’лахманы, транты’ (Сцяшк. Сл.), тра́мсы, тра́мсікі ’лахманы, рызманы’ (пух., Сл. ПЗБ). Параўн. польск. дыял. tramcie ’растрапаныя лахманы, зношанае адзенне’, tramči ’тс’. Хутчэй за ўсё, у выніку фанетычных змен пад уплывам экспрэсіі з тра́нты (гл.) > трант‑*ьjе > зборн. тра́нце ’тс’ (Мат. Гом.). Меркаванні пра запазычанне з літоўскай мовы (Лаўчутэ, Балтызмы, 85) не маюць падстаў. Фанетычна, магчыма, набліжана да трамцець ’трапятаць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)