транслітара́цыя, -і, ж. (спец.).

Перадача літар адной пісьменнасці літарамі другой пісьменнасці, незалежна ад іх вымаўлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транслітара́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. транслітара́цыя
Р. транслітара́цыі
Д. транслітара́цыі
В. транслітара́цыю
Т. транслітара́цыяй
транслітара́цыяю
М. транслітара́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

транслітара́цыя ж., лингв. транслитера́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

транслітара́цыя, ‑і, ж.

Спец. Перадача літар адной пісьменнасці літарамі другой пісьменнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транслитера́ция лингв. транслітара́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

транс...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: а) рух цераз якую‑н. прастору, перасячэнне яе, напрыклад: трансарктычны, трансатлантычны, трансакіянскі; б) размяшчэнне за межамі чаго‑н., напрыклад: трансальпійскі; в) перадача ці абазначэнне пры дапамозе чаго‑н., напрыклад: транслітарацыя.

[Лац. trans — цераз, скрозь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транскры́пцыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Дакладная перадача на пісьме ўсіх асаблівасцей жывой гаворкі літарамі алфавіта і некаторымі спецыяльнымі знакамі. Фанетычная транскрыпцыя.

2. Тое, што і транслітарацыя. Транскрыпцыя грэчаскіх слоў лацінскімі літарамі.

3. Пераклад музычнага твора, напісанага для аднаго музычнага інструмента або голасу, для выканання другім інструментам або голасам, а таксама парафраза (у 2 знач.). Транскрыпцыя Ліста. Транскрыпцыя для флейты.

[Ад лац. transcriptio — перапісванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)