транзі́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. транзі́тны транзі́тная транзі́тнае транзі́тныя
Р. транзі́тнага транзі́тнай
транзі́тнае
транзі́тнага транзі́тных
Д. транзі́тнаму транзі́тнай транзі́тнаму транзі́тным
В. транзі́тны (неадуш.)
транзі́тнага (адуш.)
транзі́тную транзі́тнае транзі́тныя (неадуш.)
транзі́тных (адуш.)
Т. транзі́тным транзі́тнай
транзі́тнаю
транзі́тным транзі́тнымі
М. транзі́тным транзі́тнай транзі́тным транзі́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

транзі́тны транзи́тный;

т. цягні́к — транзи́тный по́езд;

~ныя по́шліны — транзи́тные по́шлины

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

транзі́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які звязаны з транзітам, заснаваны на ім. Транзітны гандаль. // Які дазваляе транзіт. Транзітныя краіны. Транзітная віза. // Які ідзе транзітам да месца прызначэння. Транзітны вагон. // Які едзе да месца прызначэння з перасадкай у якім‑н. пункце (пра пасажыраў). Транзітны пасажыр. // Прызначаны для такіх пасажыраў. Транзітная зала. Транзітная каса.

2. Які ідзе да месца прызначэння без перагрузкі (пра грузы). У чыгуначных перавозках пераважнае месца займаюць транзітныя грузы. Лыч.

3. Непасрэдны, прамы, які мінае прамежкавыя інстанцыі. Транзітная дастаўка гародніны ад пастаўшчыкоў у магазіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транзі́т, -у, Мі́це, м.

1. Правоз тавараў ці пасажыраў з аднаго пункта ў іншы цераз прамежкавыя пункты.

2. Перавозка грузаў без перагрузак на прамежкавых станцыях.

|| прым. транзі́тны, -ая, -ае.

Т. груз.

Т. цягнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транзи́тный транзі́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

транзі́тнік, ‑а, м.

Разм. Транзітны пасажыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транзі́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Транзітны пасажыр, які едзе да месца прызначэння з перасадкай у якім-н. пункце.

|| ж. транзі́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)