транзі́старны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
транзі́старны |
транзі́старная |
транзі́старнае |
транзі́старныя |
| Р. |
транзі́старнага |
транзі́старнай транзі́старнае |
транзі́старнага |
транзі́старных |
| Д. |
транзі́старнаму |
транзі́старнай |
транзі́старнаму |
транзі́старным |
| В. |
транзі́старны (неадуш.) транзі́старнага (адуш.) |
транзі́старную |
транзі́старнае |
транзі́старныя (неадуш.) транзі́старных (адуш.) |
| Т. |
транзі́старным |
транзі́старнай транзі́старнаю |
транзі́старным |
транзі́старнымі |
| М. |
транзі́старным |
транзі́старнай |
транзі́старным |
транзі́старных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
транзі́старны транзи́сторный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
транзі́старны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да транзістараў, заснаваны на іх выкарыстанні. Транзістарны цэх. Транзістарны тэлевізар.
2. Які мае адносіны да транзістара (у 2 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Транзістарная антэна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
транзі́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Паўправадніковы прыбор, прызначаны для ўзмацнення, пераўтварэння і генерыравання электрычных сігналаў.
2. Партатыўны радыёпрыёмнік, пабудаваны на паўправадніках.
|| прым. транзі́старны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыёдна-транзі́старны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дыёдна-транзі́старны |
дыёдна-транзі́старная |
дыёдна-транзі́старнае |
дыёдна-транзі́старныя |
| Р. |
дыёдна-транзі́старнага |
дыёдна-транзі́старнай дыёдна-транзі́старнае |
дыёдна-транзі́старнага |
дыёдна-транзі́старных |
| Д. |
дыёдна-транзі́старнаму |
дыёдна-транзі́старнай |
дыёдна-транзі́старнаму |
дыёдна-транзі́старным |
| В. |
дыёдна-транзі́старны (неадуш.) дыёдна-транзі́старнага (адуш.) |
дыёдна-транзі́старную |
дыёдна-транзі́старнае |
дыёдна-транзі́старныя (неадуш.) дыёдна-транзі́старных (адуш.) |
| Т. |
дыёдна-транзі́старным |
дыёдна-транзі́старнай дыёдна-транзі́старнаю |
дыёдна-транзі́старным |
дыёдна-транзі́старнымі |
| М. |
дыёдна-транзі́старным |
дыёдна-транзі́старнай |
дыёдна-транзі́старным |
дыёдна-транзі́старных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
транзи́сторный транзі́старны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
радыёпрыёмнік, ‑а, м.
Прылада для прыёму радыёсігналаў або натуральных выпрамяненняў і ператварэння іх для выкарыстання змешчанай у іх інфармацыі. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач. Транзістарны радыёпрыёмнік. Уключыць радыёпрыёмнік. □ У тумбачку, што стаяла ў спальні, Валодзя Кунько ўманціраваў маленькі, сабраны ім самім радыёпрыёмнік. Васілеўская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыёмнік, ‑а, м.
1. Апарат для прыёму сігналаў, мовы, музыкі, адбіткаў, які выкарыстоўваецца ў электрасувязі, радыётэхніцы, тэлемеханіцы. Прыёмнік электрамагнітных хваль. Шумавы прыёмнік. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач; радыёпрыёмнік. Транзістарны прыёмнік. □ Ледзь чутна гучэла прыгожая музыка — працаваў прыёмнік. Шамякін. [Надзя:] — У яе няма ніякага радыё. Дык Міколка аддае свой старэнькі прыёмнік. Хомчанка.
2. Прыстасаванне для прыёму, збірання чаго‑н. Прыёмнік для сцёкавых вод. □ Праз нейкі час пачалі балець плечы, лёгкая драўляная лапата рабілася ўсё цяжэйшай і цяжэйшай, а ў прыёмнік транспарцёра ішоў ужо не такі густы струмень. Дамашэвіч.
3. Установа, якая часова прымае каго‑н. для далейшага размеркавання. Дзіцячы прыёмнік. Вайсковы прыёмнік. □ — Ізаляваць хіба яго [Андрэя Андрэевіча], адаслаць на прыёмнік, няхай на Салаўкі зноў... Лынькоў.
•••
Дэтэктарны прыёмнік — самы просты радыёпрыёмнік, звычайна з крышталічным дэтэктарам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)