транзі́старны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. транзі́старны транзі́старная транзі́старнае транзі́старныя
Р. транзі́старнага транзі́старнай
транзі́старнае
транзі́старнага транзі́старных
Д. транзі́старнаму транзі́старнай транзі́старнаму транзі́старным
В. транзі́старны (неадуш.)
транзі́старнага (адуш.)
транзі́старную транзі́старнае транзі́старныя (неадуш.)
транзі́старных (адуш.)
Т. транзі́старным транзі́старнай
транзі́старнаю
транзі́старным транзі́старнымі
М. транзі́старным транзі́старнай транзі́старным транзі́старных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

транзі́старны транзи́сторный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

транзі́старны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да транзістараў, заснаваны на іх выкарыстанні. Транзістарны цэх. Транзістарны тэлевізар.

2. Які мае адносіны да транзістара (у 2 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Транзістарная антэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транзі́старны Transstor-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

транзі́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паўправадніковы прыбор, прызначаны для ўзмацнення, пераўтварэння і генерыравання электрычных сігналаў.

2. Партатыўны радыёпрыёмнік, пабудаваны на паўправадніках.

|| прым. транзі́старны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыёдна-транзі́старны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыёдна-транзі́старны дыёдна-транзі́старная дыёдна-транзі́старнае дыёдна-транзі́старныя
Р. дыёдна-транзі́старнага дыёдна-транзі́старнай
дыёдна-транзі́старнае
дыёдна-транзі́старнага дыёдна-транзі́старных
Д. дыёдна-транзі́старнаму дыёдна-транзі́старнай дыёдна-транзі́старнаму дыёдна-транзі́старным
В. дыёдна-транзі́старны (неадуш.)
дыёдна-транзі́старнага (адуш.)
дыёдна-транзі́старную дыёдна-транзі́старнае дыёдна-транзі́старныя (неадуш.)
дыёдна-транзі́старных (адуш.)
Т. дыёдна-транзі́старным дыёдна-транзі́старнай
дыёдна-транзі́старнаю
дыёдна-транзі́старным дыёдна-транзі́старнымі
М. дыёдна-транзі́старным дыёдна-транзі́старнай дыёдна-транзі́старным дыёдна-транзі́старных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Транзістарны радыёпрыёмнік 10/279, 279—280 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

транзи́сторный транзі́старны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радыёпрыёмнік, ‑а, м.

Прылада для прыёму радыёсігналаў або натуральных выпрамяненняў і ператварэння іх для выкарыстання змешчанай у іх інфармацыі. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач. Транзістарны радыёпрыёмнік. Уключыць радыёпрыёмнік. □ У тумбачку, што стаяла ў спальні, Валодзя Кунько ўманціраваў маленькі, сабраны ім самім радыёпрыёмнік. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РАДЫЁТЭХНІ́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна машынабудавання і металаапрацоўкі, якая вырабляе абсталяванне для радыёсувязі і тэлебачання, сродкі радыё- і правадной сувязі, шырокавяшчальныя радыёпрыёмнікі і тэлевізары, электронныя ўзмацняльнікі, электраакустычныя прыстасаванні, спец. тэхнал. абсталяванне. Найб. развітая Р.п. у ЗША, Японіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Рэспубліцы Карэя, Кітаі, Нідэрландах. На Беларусі радыёпрыёмнікі выраблялі на Мінскім радыёзаводзе з 1940 (з 1950-х г. Мінскі прыборабудаўнічы завод, выпускаў радыёлу «Мінск Р-7»; з 1992 Беларускае вытворчае аб’яднанне радыётэхнікі). З 1951 працуе 2-і радыёзавод (у 1959 выпусціў першы ў СССР транзістарны радыёпрыёмнік «Мінск-Т»), з 1997 — Мінскае прадпрыемства «Завод Гарызонт». Як самастойная галіна Р.п. пачала фарміравацца з 1950-х г. У 1957 пабудаваны Віцебскі завод радыёдэталей; у 1976—78 — Віцебскі тэлевізійны з-д (з 1989 уваходзіць у Віцебскае вытворчае аб’яднанне «Віцязь»). Працуе больш за 50 прадпрыемстваў Р.п. (2000). Сярод іх: Гродзенскае ВА «Хваля» (аўтамагнітолы, аднаканальныя і шматканальныя радыёстанцыі, радыёпрыёмнікі, тэлевізары), Гомельскае вытворчае аб’яднанне «Карал», радыёзавод «Спадарожнік» ў г. Маладзечна (стэрэамагнітолы і радыёпрыёмнікі для аўтамабіляў), завод «Зеніт» у Магілёве (тэлевіз. апаратура) і інш.; у Віцебску бел.-швейц. прадпрыемства «Euromedia» (каляровыя тэлевізары з камплектацыяй дэталей фірм «Toshiba», «Hitachi», «Philips». Выпушчана 195 тыс. радыёпрыёмнікаў, 516 тыс. тэлевізараў, у т. л. 433 тыс. каляровых (1999). Прадукцыя Р.п. экспартуецца ў многія краіны свету, у т. л. ў Расію, на Украіну і інш.

П.​І.​Рогач.

т. 13, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)