трамбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.

Ударамі, ціскам ушчыльняць, выраўноўваць паверхню.

Т. сілас.

|| зак. утрамбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

|| наз. трамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж., трамбава́нне, -я, н., утрамбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. і утрамбо́ўванне, -я, н.

|| прым. трамбава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трамбава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. трамбу́ю трамбу́ем
2-я ас. трамбу́еш трамбу́еце
3-я ас. трамбу́е трамбу́юць
Прошлы час
м. трамбава́ў трамбава́лі
ж. трамбава́ла
н. трамбава́ла
Загадны лад
2-я ас. трамбу́й трамбу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час трамбу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трамбава́ць несов. трамбова́ть, утрамбо́вывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трамбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., што.

Ударамі, ціскам рабіць больш шчыльнай якую‑н. рыхлую масу (зямлю і пад.) і выраўноўваць яе паверхню. Трамбаваць зямлю. Трамбаваць сілас.

[Ад ням. trampeln — таптаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трамбава́ць ’шчыльна ўкладваць, закладваць, прыціскаючы, і выраўноўваць паверхню рыхлай масы’ (ТСБМ, Шат.; пух., Сл. ПЗБ), трэмбова́ті ’збіваць гліну’ (пруж., ЖНС). Са старога польск. trambować ’тс’, якое з нова-в.-ням. trampeln ’тупаць’, с.-н.-ням. trampen ’тупаць нагамі’, англ. tramp ’цяжка ступаць, тупаць’ (КЭСРЯ, 449). Рус. трамбова́ть таксама запазычана з польскай мовы ў XIX ст. — насуперак Фасмеру (4, 93), які рускую лексему выводзіць непасрэдна з нямецкай крыніцы. Паводле ЕСУМ (5, 618), з’яўляецца гукапераймальным утварэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утрамбава́ць гл. трамбаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утрамбо́ўванне гл. трамбаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утрамбо́ўка гл. трамбаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трамбова́ть несов. трамбава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утрамбо́вывать несов. утрамбо́ўваць, трамбава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)