то́рны, -ая, -ае.

Пра дарогу: наезджаны, гладкі, роўны.

Т. шлях.

Ісці па торнай дарожцы (таксама перан.: выбраць звычайны шлях, неарыгінальнае рашэнне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. то́рны то́рная то́рнае то́рныя
Р. то́рнага то́рнай
то́рнае
то́рнага то́рных
Д. то́рнаму то́рнай то́рнаму то́рным
В. то́рны (неадуш.)
то́рнага (адуш.)
то́рную то́рнае то́рныя (неадуш.)
то́рных (адуш.)
Т. то́рным то́рнай
то́рнаю
то́рным то́рнымі
М. то́рным то́рнай то́рным то́рных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

то́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Наезджаны, гладкі, роўны (пра дарогу, шлях). [Буйскі] шпарка ішоў па торнай дарозе на поўнач. Шамякін. Неўзабаве .. [Туравец і Шашура], выбраўшыся ўжо зноў на горны шлях, пад’ехалі да рэгуліровачнага паста. Мележ. Торная, выгладжаная палазамі санак, .. [дарога] зырка паблісквала перад вачамі, бура-рыжаватай істужкай бегла ў глыбіню лесу. М. Ткачоў.

2. перан. Адкрыты, даступны, шырокі (пра жыццёвы шлях). Свет расчынен вам [дзецям] прасторны, Зняты ўсе парогі, Каб пракласці шлях свой горны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́рны ’наезджаны, гладкі, роўны’ (ТСБМ; лун., Шатал.; Мат. Гом.), ’утаптаны, убіты’ (Байк. і Некр., Бяльк.; рагач., Сл. ПЗБ; Пятк. 2): на торным двары (Полымя, 1970, 2, 127), ’дрэнны, (разбіты?)’: дарога вельмі торная, ісці нават цяжка (стаўб., Жд. 1). Рус. то́рный ’гладкі, роўны’, серб. то̑рни ’які адносіцца да пастаўніка’, балг. то́рен ’угноены’. Утвораныя ад тор1 або то́рыць (гл.) пры дапамозе суф. *‑ьn‑ъ, падобнае паходжанне прапануецца і для паўднёваславянскіх слоў (Скок, 3, 512); значэнне ’ўгноены’, верагодна, развілася на базе ’утоптаны жывёлай, якая доўга стаяла на гэтым месцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ршы ’больш торны (пра дарогу)’ (Нас.) — незвычайная простая форма вышэйшай ступені прыметніка торны (гл.), утвораная пры дапамозе суф. ‑ш‑ (па тыпу прыметнікаў з суплетыўнай асновай: горшы, меншы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наезджаны, уезджаны, язджалы, езджы, торны, біты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)