Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
то́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Наезджаны, гладкі, роўны (пра дарогу, шлях). [Буйскі] шпарка ішоў па торнай дарозе на поўнач.Шамякін.Неўзабаве .. [Туравец і Шашура], выбраўшыся ўжо зноў на горны шлях, пад’ехалі да рэгуліровачнага паста.Мележ.Торная, выгладжаная палазамі санак, .. [дарога] зырка паблісквала перад вачамі, бура-рыжаватай істужкай бегла ў глыбіню лесу.М. Ткачоў.
2.перан. Адкрыты, даступны, шырокі (пра жыццёвы шлях). Свет расчынен вам [дзецям] прасторны, Зняты ўсе парогі, Каб пракласці шлях свой горны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́рны:
то́рны шлях befáhrene [éingefahrene] Stráße
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
То́рны ’наезджаны, гладкі, роўны’ (ТСБМ; лун., Шатал.; Мат. Гом.), ’утаптаны, убіты’ (Байк. і Некр., Бяльк.; рагач., Сл. ПЗБ; Пятк. 2): на торным двары (Полымя, 1970, 2, 127), ’дрэнны, (разбіты?)’: дарога вельмі торная, ісці нават цяжка (стаўб., Жд. 1). Рус.то́рный ’гладкі, роўны’, серб.то̑рни ’які адносіцца да пастаўніка’, балг.то́рен ’угноены’. Утвораныя ад тор1 або то́рыць (гл.) пры дапамозе суф. *‑ьn‑ъ, падобнае паходжанне прапануецца і для паўднёваславянскіх слоў (Скок, 3, 512); значэнне ’ўгноены’, верагодна, развілася на базе ’утоптаны жывёлай, якая доўга стаяла на гэтым месцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́ршы ’больш торны (пра дарогу)’ (Нас.) — незвычайная простая форма вышэйшай ступені прыметніка торны (гл.), утвораная пры дапамозе суф. ‑ш‑ (па тыпу прыметнікаў з суплетыўнай асновай: горшы, меншы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наезджаны, уезджаны, язджалы, езджы, торны, біты
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)