тори́ть несов., разг. праклада́ць, пракла́дваць, прато́птваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́рыць несов. то́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Патрандэля, пін. потрондэля ’балбатуха’ (Сл. Брэс.). Параўн. чэш. trandati ’разбалабоніць’, якое ўтворана пры дапамозе суфікса ‑nd‑ati ад *tratanti — яму адпавядае рус. тара‑ торить < прасл. tor‑tor; параўн. літ. tarti ’прамаўляць’, ’гаварыць’, хецк. tar- ’гаварыць’ (Махэк₂, 649). Потрондэля — экспрасіўнае слова, як і драг. тарандоха ’балбатуха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́рыць ’драць бульбу’ (Ян.), ’церці на тарцы’ (навагр., З нар. сл., Сцяшк. Сл.), ’таркаваць’ (капыл., Сл. ПЗБ). Магчыма, узыходзіць да прасл. *tariti, звязанага чаргаваннем з *terti ’церці’ і ітэратывам *toriti, параўн. серб.-харв. та̀рити ’церці (масла)’, укр. обта́ритися ’вымазацца’ і пад. (Варбат, Этимология–1970, 58).

Тары́ць ’пракладваць яздой, хадзьбой (дарогу, шлях і пад.)’ (ТСБМ, Растарг.). Параўн. укр. тори́ти ’пракладваць (шлях)’, рус. тори́ть ’пратоптваць, пракладваць дарогу’. Прасл. *toriti звязана чаргаваннем з *terti ’церці’ (Фасмер, 4, 81). Гл. тор1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рыць ’хадзьбой, яздой пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Ласт.), ’ісці, накіроўвацца’ (Сцяшк. Сл.). Укр. тори́ти, торува́ти ’утоптваць, пракладваць дарогу’, рус. тори́ть ’пракладваць баразну, сцежку, дарогу частай хадзьбой’, польск. torować ’тс’, utorować ’пракласці дарогу’, чэш. валаш. tořiť, ляш. torovať se, славац. torovať ’пакідаць след пасля сябе’, харв. чак. tòriti ’загнойваць’, ’выпаражняцца (пра скаціну)’. Прасл. *toriti ’пракладваць дарогу, сцежку’, з якім Буга (Rinkt., 2, 630) звязвае ўсх.-літ. tarýti ’вымаўляць, гаварыць’, літаральна — ’церці языком’; гл. таксама Фасмер, 4, 83. Разглядаецца як ітэратыў ад *terti ’церці’, мажліва, і прасл. *tariti, гл. тары́ць (Варбат, Этимология–1970, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зато́р1 ’скучанасць людзей, сродкаў транспарту, крыгі і выкліканая ёю затрымка руху’. Рус., укр. затор, польск. zator ’тс’, славен. zator ’пагібель, прыгнечанне’, серб.-харв. за́тор ’пагібель’, макед. затор ’знішчэнне’. Ст.-рус. заторь ’затор1’ (XVII ст.). Параўн. балг. дыял. затра ’згуба’. Прасл. zatorь < za‑ter‑ti (гл. церці) як бязафіксны аддзеяслоўны назоўнік з чаргаваннем галосных: першаснае значэнне ’тое, што трэцца’. Параўн. рус. тор ’дарога, люднае месца’, торить ’пракладваць дарогу’ (Фасмер, 4, 81). Гл. зато́р2.

Зато́р2 ’сумесь для браджэння пры вырабе гарэлкі, піва і г д.’ Рус., укр. затор ’тс’, польск. zacier, уст. zator Ст.-рус. заторь ’затор’ (XVII ст.). Бязафіксны назоўнік з чаргаваннем галоснага ад дзеяслова za‑ter‑ti (гл. церці) з першасным значэннем ’тое, што заціраецца’ (параўн. зацірка) паўн.-слав. пашырэння. Гл. зато́р1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)