Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́пікі ’дзіцячыя вязаныя тапачкі’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да топкі 4, топці (гл.) пад уплывам топаць?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́палкі ’тапачкі’, адз. л. то́палка (ПСл). Відаць, да тапкі (гл.), збліжанае з топаць, гл. Параўн. топці, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́пці ’лёгкі хатні абутак’ (ваўк., ЛА, 4), ’тапкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ), адз. л. та́паць ’лапаць; сандаля’ (Яўс.), то́пці ’тапачкі’ (ТС), тэ́пці ’тапкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Відаць, утварэнне ад тапкі (гл.), змененае пад уплывам лапці, топаць, тэпаць, гл. Непразрыстыя адносіны да семантычна блізкіх польск. kapcie ’хатні абутак’ (з XVI ст.), дыял. papcie ’тс’, славац. kapce ’суконны абутак з халяўкамі’ няяснага паходжання (Слаўскі, 2, 52).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́пкі 1 ’балоцісты, гразкі, багністы; пра сыпучы грунт’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’ужываецца са словамі луг, сенажаць, балота, бераг (вадаёма), дно (вадаёма); такі, у якім не загразнеш’ (Янк. 2), ’гразкі, багністы’ (ТС), ’цвёрды (дзе не загразнеш)’ (узд., Сл. ПЗБ), то́пкій ’гразкі (бераг і пад.)’ (Бяльк.), ст.-бел. топкий ’гразкі, багністы’ (КГС). Вытворнае ад тапі́ць 1, гл.
То́пкі 2 ’тлусты, які дае многа тлушчу пры тапленні’ (Скарбы; стаўб., З нар. сл.), ’плаўкі’ (ТС), ’плаўкі, цвёрды’ (Ласт., Байк. і Некр.). Ад тапі́ць 2, гл.
То́пкі 3 ’здатны хутка загарацца’ (Нас.). Ад тапі́ць 3, гл.
То́пкі 4 ’тапачкі’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. смален. то́пки ’абцасы’ (выспяткі?): ножными топками топтали немлстівно (з помніка 1745 г., Барысава, Лекс. Смолен. края, 142), звязанае з то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), укр. палес. то́пкати, та́пкати ’таптаць’, што да топаць, гл. Параўн. топці, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)