То́пель ’таптуха лавіць рыбу’ (люб., Паўл.), сюды ж з іншай суфіксацыяй то́пень ’рыбалавецкая снасць, зробленая з лазовых дубцоў у выглядзе конуса’ (глус., Янк. Мат.; ПСл, Мат. Гом.), ’таптуха, рыбалоўная снасць’ (ст.-дар., Нар. сл.), ’таптуха’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Ад тапіць 1 (гл.), параўн. чэш. tápal ’від рыбацкай сеткі’ (ад ст.-чэш. tápati se < topiti se, гл. Махэк₂, 636).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапе́ль ’топкае балота’ (в.-дзв., ЛА, 2), ’балота, якое зарасло густым хмызняком’ (в.-дзв., ЛА, 5), ’багна, твань’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. то́пель ’глыбокае месца’, топі́ль ’вір’, рус. то́пель, то́пиль ’грузкае балоцістае месца’, польск. topiel ’вір; багна’, ст.-польск. ’разліў, возера; багна, небяспечная глыбіня’, каш. toṕel ’топкае балота, багна, твань’ і, магчыма, палаб. tüöpéina ’балоцістая мясцовасць’. Вытворныя ад тапіць 1 або ад то́пкі ’балоцісты, гразкі’, што характэрна для рэгіянальнага словаўтварэння, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98; сюды ж са складаным суф. ‑ельня ​топе́льня ’гразкае месца’ (ТС). Адносна польскіх слоў гл. Борысь, 638. Талстой (Геогр., 170) мяркуе пра зыходнае *top‑, параўн. рус. топь, гл. топ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапо́ля ’дрэва сямейства вярбовых, Populus L.’ (ТСБМ, Некр. і Байк.; лях., Сл. ПЗБ; Кіс., Расл. св.), тапо́ля ’тс’ (ТС), тапо́ль ’тс’ (Ян., Кіс.; пруж., Сл. ПЗБ), топу͡оль ’тс’ (Вруб.), то́паль ’тс’ (Сцяшк., Кіс.), то́поль ’тс’ (ТС, Арх. Вяр.), то́мпель ’таполя’ (свісл., ЛА, 1), то́пель ’тс’ (Шат., Мат. Гом., Расл. св.), то́піліна ’тс’ (віц., ЛА, 1; віц., Расл. св.), топілы́на ’тс’ (дзярж., ЛА, 1), то́піль ’тс’ (кобр., ЛА, 1, Касп., Расл. св.), то́фель ’тс’ (лаг., Жд. 3), то́філь ’тс’ (мёрск., ЛА, 1), тофліна ’тс’ (Барад.), то́пля ’тс’ (ганц., ЛА, 1; Расл. св., Сл. ПЗБ). Укр. топо́ля, рус. то́поль, польск. topola, н.-луж. і в.-луж. topoł, чэш. topol, славац. topoľ, славен. topol, серб.-харв. топо̀ла, макед. топола, балг. топа́ла. Прасл. *topolъ, *topolь, а таксама *topolʼa, *topola; ёсць меркаванне, што гэтае найменне запазычана ў праславянскую мову з лац. pōpulus (с.-лац. populus) ’тс’, пры гэтым адбылася міжскладовая дысіміляцыя р : р > t : p. Літ. tapalas ’тс’ і алб. tupli ’тс’ лічацца запазычаннямі са славянскіх моў. З лацінскай выводзяцца і заходнееўрапейскія назвы расліны, напр. дац., швед. poppel, іт. pioppo, франц. peuplier, ням. Pappel; старое літ. túopa ’тс’ мае роднасныя сувязі з лац. pōpulus, паходжанне якога застаецца цьмяным (Махэк₂, 647: “праеўрапейскае”). Глухак (634) мяркуе, што спалучэнні гукаў р‑р‑l, t‑p‑l перадаюць трапятанне лісцяў, таму ў аснове бачыць анаматапею. Не пераконвае спроба Шустара–Шэўца (1518) звязаць славянскія назвы з коранем *tep‑, *top‑ (гл. топаць, тэпаць). Варыянтнасць гэтых назваў, у тым ліку і беларускіх, сведчыць пра запазычанасць. Гл. яшчэ Брукнер, 317; Фасмер, 4, 79; Борысь, 638; ЕСУМ, 5, 601. Спробай “каранёвай” этымалогіі з’яўляецца ўзвядзенне назвы да і.-е. *pel‑ ’шэры’ з-за з шэрага колеру кары таполі, тады на лацінскай глебе адбылося няпоўнае падваенне гэтага кораня (Покарны, 804); параўн. проціпастаўленую назву таполя чорная ’ясакар, Populus nigra L.’ (Кіс.), вядомую і іншым славянскім мовам, у тым ліку старапольскай (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 394), у гаворках у сцягнутай форме тапо́ля ’назва расліны Populus nigra’ (Янк. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)