Тра́та ‘страта, згуба, выдатак’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нас., Бяльк.), сюды ж тра́тня ‘выдаткі’ (Ласт.), тра́тны (тратный) ‘дарэмны, згубны’ (Нас.). Да тра́ціць (гл.). Дапускаецца магчымасць паходжання прасл. *trata з суф. ‑t‑, як *vьr̥t‑ta > вярста́ з і.-е. *ter‑/*tr‑ (ЕСУМ, 5, 623; Фасмер, 4, 94), прадстаўленага ў церці (гл.), укр. теряти ‘губляць’, рус. терять ‘тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паці́ра ’страта’ (чэрв., Сл. ПЗБ), кліч. пацёр ’страта парасят ад недагляду’ (Жыв. сл.). Утворана ад дзеяслова + паціраць, параўн. в.-дзв. паціраць ’згубіць’ (там жа), у якім ‑і‑ узнікла ў выніку рэдукцыі ‑е‑© рус. потерять, укр. теряти, ст.-рус. терлти ’разбураць, спусташаць’, потерпти ’загубіць, знішчыць’. У якасці роднасных слоў Фасмер (4, 50) прыводзіць серб.-ц.-слав. тѣряти ’праследаваць, праганяць, абвінавачваць, імкнуцца’, балг. терам ’ганю, падганяю’, славен. terati ’катаваць’, серб.-харв. Tjeparu ’забіваць’, чэш. ter: крканошск. ’рэз ствала ўпоперак’, poter ’малькі’, Апалонікі’, ’крухмаленне’, а таксама potre‑ti ’перамагчы, пабіць, адольваць, знішчыць’. Да церці, тру (гл.). Сюды ж карм. падранка ’згубленая рэч’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)