Таўке́ль ’штурханец’ (Сцяц. Сл.), ’чалавек, які перашкаджае нешта рабіць’ (лях., ЖНС). Да таўкаць (гл.), магчыма, пад балтыйскім уплывам (пра аддзеяслоўныя ўтварэнні на ‑ėlis гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 119–120), параўн. таўку́нь, таўху́нь ’пра тоўханне’ (мсцісл., Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўхе́ль — выклічнік для перадачы штуршка, удара кулаком (ТСБМ, Байк. і Некр., ЭШ, рук., Мат. Маг. 2), таўхе́ць ’тс’ (ЭШ, рук.), таўхе́нь ’тс’, ’штурханец, выспятак’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.), таўха́ль ’кухталь’ (Жд. 1), ’штуршок, удар (рукой у спіну)’ (бялын., Янк. Мат.). Да таўхну́ць, таўхаць (гл.) з рознымі экспрэсіўнымі нарашчэннямі, параўн. таўкель, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)