тачы́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для навострывання рэжучых інструментаў.

Т. камень.

Т. рэмень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тачы́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тачы́льны тачы́льная тачы́льнае тачы́льныя
Р. тачы́льнага тачы́льнай
тачы́льнае
тачы́льнага тачы́льных
Д. тачы́льнаму тачы́льнай тачы́льнаму тачы́льным
В. тачы́льны (неадуш.)
тачы́льнага (адуш.)
тачы́льную тачы́льнае тачы́льныя (неадуш.)
тачы́льных (адуш.)
Т. тачы́льным тачы́льнай
тачы́льнаю
тачы́льным тачы́льнымі
М. тачы́льным тачы́льнай тачы́льным тачы́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тачы́льны точи́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тачы́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для навострывання рэжучых інструментаў. Тачыльны камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

точи́льный тачы́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тачы́ла, -а, М -е, мн. -ы, -чы́л і -аў, н.

Тачыльны камень, а таксама станок для навострывання рэжучых інструментаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асяло́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Тачыльны дробназярністы камень, брусок.

2. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.

3. перан. Сродак праверкі каго-, чаго-н.

Гэта будоўля — а. для маладога спецыяліста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асяло́к, ‑лка, м.

1. Дробназярністы тачыльны камень; брусок.

2. Спец. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.

3. перан. Тое, што з’яўляецца сродкам выпрабавання, выяўлення якіх‑н. уласцівасцей, якасцей і пад. На асялку [адносін да] прыроды правяраецца дабрата чалавека, яго, калі хочаце, маральныя якасці. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тачы́ла, ‑а, н.

Тачыльны камень, а таксама станок для навострывання рэжучых інструментаў. Тачыла, як велізарны круглы пірог, тырчала паміж дзвюх прыбітых да станка дошак. Броўка. У саўгаснай кузні малады хлопец налягаў на тачыла. Стары прыціскаў да каменя ржавае жалеза. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тачы́длатачыльны станок, тачыла’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 2), тачы́дло ’тс’ (Сцяц. Сл.; астрав., маст., Сл. ПЗБ; зэльв., слонім., маст., свісл., івац., ЛА, 2), ст.-бел. точыдло ’тс’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. toczydło ’прыстасаванне для тачэння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)