та́хт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. та́хт та́хты
Р. та́хту та́хтаў
Д. та́хту та́хтам
В. та́хт та́хты
Т. та́хтам та́хтамі
М. та́хце та́хтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тахт ’такт’: у тахт ’у адпаведнасці з рытмам’ (шальч., Сл. ПЗБ), та́хта: да тахты ’тс’ (Стан.), та́хта ’такт, вытрымка’ (Сцяшк.). Гл. такт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тахта́, -ы́, ДМ -хце́, мн. -ы́, тахт, ж.

Шырокая канапа без спінкі.

Спаць на тахце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тахта́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тахта́ тахты́
Р. тахты́ та́хт
Д. тахце́ тахта́м
В. тахту́ тахты́
Т. тахто́й
тахто́ю
тахта́мі
М. тахце́ тахта́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Тахто́ліць ’пхаць’ (Арх. Федар.): tachtolić, jak ŭ byzdonny mieszok (Федар. 4), сюды ж nieŭtachtolić ’не задаволіць’ (Арх. Федар.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑олі‑ ад гукапераймальнага тохтаць (гл. тох-тох-тох), параўн. балг. тах, тахт ’трах, бах’, па ўзору тарара́хаць, тарара́хтаць ’тарахцець’ (ТСБМ), параўн. тахоліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такт ’мерны рух; лад; пачуццё меры’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), тахт ’рытм, рытмічнае суправаджэнне’ (Сл. ПЗБ, Цых.), та́хта ’тс’ (Стан.). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, відаць, праз польск. takt ’рытм; далікатнасць’, ’рытм (у музыцы, руху)’, што з лац. tāktus ’дотык; адчуванне дотыку’ (ЕСУМ, 5, 506; Фасмер, 4, 13; Голуб-Ліер, 476; Брукнер, 564). Сюды ж такто́ўны ’які мае такт’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)