Тарэ́лка ’талерка, металічны абажур’ (Сцяшк.), ’талерка’ (Ян.; дзятл., астрав., Сл. ПЗБ), тарэ́лка, тары́лка ’фарфоравая ці металічная (раней і драўляная) пасудзіна для яды’ (брэсц., гом., З нар. сл.), тарэ́лка, таре́лка, тарэ́лочка ’неглыбокая міска, талерка’ (Вярэн.). З метатэзай да талерка (гл.) або пазнейшыя запазычанні з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пульга́ ’мяцеліца, завіруха’ (лід., Сцяшк. Сл.; Бяльк.; усх.-маг., ЛА, 2), пу́льга ’пурга, завіруха’ (Юрч.), рус. пульга ’тс’. Няясна, магчыма, самастойнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу пульгаць ’кідаць’ пад уплывам рус. пурга. Гл. пурга і наст. слова. Астроўскі (Studia Etym. Brun. 2, 157) бачыць тут ратацызм (замену плаўных р < л) тыпу паралюш/ паляру́ш, талерка/ тарэлка і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тале́рка ’плоская сталовая пасуда круглай формы, міска’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Байк. і Некр., Нік. Очерки, Касп., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; ЛА, 4), тарэ́лка ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4), талі́рка ’тс’ (Сл. ПЗБ), талі́рок ’тс’ (Сл. Брэс.), тале́рка ’металічны кружок над вісячай лямпай’ (Сцяшк. Сл.), тале́ркі ’дыскі’ (Кал.). Паводле Карскага (1, 315), з ням. Teller ’талерка’ (гл. талер2) з захаваннем характэрнага для беларускай мовы спалучэння л–р (без метатэзы, параўн. укр. тарілка, рус. тарелка ’тс’), магчыма, пад уплывам польск. talerzyk, дыял. talerka ’тс’, асабліва talarek ’малы кружок’. Параўн. адаптаванае ў народнай мове тэро́лка ’талерка’ (бяроз., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)