тарфя́нішча, -а, мн. -ы, -нішч і -аў, н.

Асушанае тарфяное балота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тарфя́нішча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тарфя́нішча тарфя́нішчы
Р. тарфя́нішча тарфя́нішчаў
тарфя́нішч
Д. тарфя́нішчу тарфя́нішчам
В. тарфя́нішча тарфя́нішчы
Т. тарфя́нішчам тарфя́нішчамі
М. тарфя́нішчы тарфя́нішчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тарфя́нішча ср. торфя́ник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тарфя́нішча, ‑а, н.

Асушанае тарфяное балота. Вялізнае чорнае тарфянішча парушыла каляровую размалёўку ландшафту. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., каго-што.

1. Апрацаваць, дагледзець; прывесці ў парадак. Тарфянішча абраблю, Каб гуло, як медзь. Наглядаючы зямлю, Буду хлеб мець! Куляшоў. Мусіць, яна не была б такой прыгожай, італьянская зямля, калі б не абрабілі, не аздобілі яе сваім потам і рукамі працавітыя людзі. Мележ.

2. Апрацоўваючы, прыдаць чаму‑н. патрэбныя выгляд, якасць. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Багдановіч.

3. Разм. Запэцкаць, забрудзіць чым‑н. [Дзяк:] — Ёсць такая казка — наеўся цыган кіслага малака ды вельмі ж бараду ў гэтае малако абрабіў... Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)