таро́пкасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. таро́пкасць
Р. таро́пкасці
Д. таро́пкасці
В. таро́пкасць
Т. таро́пкасцю
М. таро́пкасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

таро́пкасць ж. торопли́вость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таро́пкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць таропкага. [Вера] адразу ж зразумела, да каго спяшаецца гэты высокі і такі смешны ў сваёй таропкасці прапагандыст, але не падалася яму насустрач, а знарок загаварылася з сяброўкай. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таро́пкі, -ая, -ае.

Схільны спяшацца; хуткі, паспешлівы.

Т. чалавек.

Таропкія крокі.

|| наз. таро́пкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тарапа́т ’спех, таропкасць’ (Барад.), сюды ж тарапа́ты ’нявытрыманы, прыдзірлівы’ (Сцяшк. Сл.), ’дурнаваты’ (люб., Сл. ПЗБ). Гл. торап, тарапіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)