таро́кі, -аў.

Рамяні каля задняй лукі сядла для прывязвання каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таро́кі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. таро́кі
Р. таро́каў
Д. таро́кам
В. таро́кі
Т. таро́камі
М. таро́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

таро́кі, -каў ед. нет (седельные ремешки) торока́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таро́кі, ‑аў; адз. няма.

Рамяні каля задняй лукі сядла для прывязвання каго‑, чаго‑н.

[Манг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таро́кі ’рамяні каля задняй лукі сядла’ (ТСБМ), ’паляўнічая сетка (для здабычы)’ (Сцяшк.), ст.-бел. торока ’шаўковы шнур’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж торочкі́, тро́чкі ’завязкі ў спадніцы, фартуху, штанах’ (Лекс. Бел. Палесся). Укр. тороки́ ’рамяні ззаду сядла для прывязвання рэчаў; махры’, то́рок ’махры; аблямоўка’, рус. торока́ ’рамяні ззаду сядла’, дыял. торо́ка ’аблямоўка, махры’, стараж.-рус. торокъ ’рамяні ззаду сядла’, ’стужка, якая навязвалася на лоб’, польск. trok, troki ’раменчыкі, матузкі; путы’, каш. trok ’пала; паясок’, в.-луж., н.-луж. trok ’матуз, завязка’, чэш. trak, trák ’лямка’, старое tráky ’падцяжкі, шлейкі’, славац. trak, tráky ’тс’, славен. trak ’стужка, вузкая палоска, тасёмка’, серб.-харв. тра̑к, тра̏ка ’тс’, балг. дыял. трак ’шнур у цадзілцы’, макед. трака ’стужка’. З прасл. *torkъ ’матузоў завязка’, якое роднаснае прус. tarkue (tarkne?) ’рэмень у вупражы’, лат. tę̃rka ’матузок для прывязвання буйкоў у рыбалоўнай сеткі’, ст.-інд. tarkúḥ ’верацяно’, грэч. άτρακτος ’тс, лац. torquēre ’круціць, віць’, torques ’ланцуг’, ст.-в.-ням. drāhsil ’токар’, нова-в.-ням. drechseln ’тачыць’, алб. tjerr ’праду’, ірл. torc ’каса’ з і.-е. *tork‑ ’круціць, віць’, тады першаснае значэнне ’шнур, скручаны з некалькіх пасмаў’, або і.-е. terk‑ з *ter‑ ’церці’ (Покарны, 1077; Міклашыч, 359; Фасмер, 4, 85; Махэк₂, 649; Голуб-Копечны, 388; Шустар-Шэўц, 1533; Борысь, 642; Сной₂, 776; SEK, 5, 171; Новое в рус. этим., 233–234; ЕСУМ, 5, 604).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

торока́ (седельные ремешки) таро́кі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тара́к1 аргат. ’сыр’ (Этимология–1980, 73). Параўн. польск. аргат. tyrok ’сыр, тварог’. Звязваецца з грэч. τυρί ’сыр’ (Бандалетаў, там жа).

Тара́к2 ’матуз, лямка’ (Шатал.). Гл. тарокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трок ‘уюк’ (Ласт.), тро́кі ‘металічныя кольцы для прывязвання ўпаляванай дзічыны’ (Цярохін, Охота), трочыць ‘уючыць’ (Ласт.), ст.-бел. трокъ, торкъ ‘раменьчык каля задняй лукі сядла для прывязвання чаго-небудзь’ (ГСБМ). Запазычана з польск. trok ‘тс’, гл. тарак, тарокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытаро́чыць, прыторо́чыць ’прывязаць тарокамі да сядла; прымацаваць’ (ТСБМ, ТС); прытара́чыць ’даставіць, прыцягнуць’ (ГЧ), прыторо́нчыты ’тс’ (Клім.). Да тарокі (гл.). Параўн. рус. літар. приторо́чить ’тс’, дыял. приторо́кать ’прывязаць (тарокай — рэменем)’, укр. приторочи́ти ’прывязаць рамянямі (тарокамі) да сядла’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́тарачыць ’вытарашчыць вочы’ (З нар. сл., навагр.). Рус. дыял. вы́торочить ’абшыць, аблямаваць’ і ’высунуць, вытарашчыць вочы’; ’выстраіцца, убрацца’, вы́торочки ’вочы, зрэнкі’. У бел. запазычанне з рус., таму што слова цалкам ізаляванае. Не зусім ясна, ці звязана рус. выторочить ’тарашчыць вочы’ з вы́торочить, торочи́ть, торока (гл. таро́кі). Магчыма семантычнае развіццё: выторочить ’звольніць з тарокаў’ → ’выцягнуць, высунуць вонкі’ → ’вытарашчыць вочы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)