Таркано́к ’шпілька для валасоў, заколка’ (Касп.). Да папярэдняга слова, параўн. жуковіна ’пярсцёнак’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарка́н ’таракан’ (Нас., Жд. 1), тарка́нік, таркано́к ’малады таракан’ (Нас.). Гл. таракан; адсутнасць поўнагалосся тлумачыцца “падтрымліваючым уплывам” цюркскіх моў, калі прыняць сувязь са ст.-цюрк. таркан ’ганаровы тытул’, гл. Дабрадомаў, Бел. лекс., 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)