таргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак.

1. каго-што. Збіраючыся купіць што-н., прыцэньвацца, дамаўляцца аб цане.

Т. бульбу.

2. Тое, што і гандляваць (разм.).

3. перан., кім-чым. Рабіць прадметам гандлю (пра людзей, іх пачуцці і пад.).

Т. сумленнем.

|| зак. старгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.), патаргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.; разм.) і прытаргава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.; разм.).

|| наз. торг, -у, м. (да 1 і 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таргава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. таргу́ю таргу́ем
2-я ас. таргу́еш таргу́еце
3-я ас. таргу́е таргу́юць
Прошлы час
м. таргава́ў таргава́лі
ж. таргава́ла
н. таргава́ла
Загадны лад
2-я ас. таргу́й таргу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час таргу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

таргава́ць несов.

1. (прицениваться) торгова́ть;

2. см. гандлява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.

1. Збіраючыся купіць што‑н., прыцэньвацца, дамаўляцца аб цане. Калі ж япрукі жывыя, то іх трэба яшчэ важыць, таргаваць і разоў дваццаць пляснуць далонню аб далонь прадаўца. Колас. Бывалы яшчэ здалёк убачыў высокага, статнага Нічыпаровіча, які азартна таргаваў нешта ў спекулянта. Новікаў.

2. Разм. Тое, што і гандляваць. [Шэя:] — У .. [сваякоў] вялікі магазін — ботамі таргуюць. Гартны.

3. перан. Зневаж. Рабіць прадметам гандлю (пра людзей, іх пачуцці і пад.). Таргаваць сумленнем. □ І ён [Даніла] сцярогся таго зброду, Якім не цяжка таргаваць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таргава́ць ’прыцэньвацца, дамаўляцца аб цане; займацца купляю і продажам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Стан., Федар. 4, Сержп. Прымхі), таргува́ць, тыргува́ць ’тс’ (Бяльк.), торгова́ць (ТС), ст.-бел. пустили търговатъ, поидешь торговатъ (1341 г., Карскі 2-3, 400). Гл. торг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прытаргава́ць гл. таргаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старгава́ць гл. таргаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

торгова́ть несов.

1. (вести торговлю) гандлява́ць;

2. (прицениваться) таргава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

торг¹, -у, мн. таргі́, -о́ў, м.

1. гл. таргаваць, таргавацца.

2. Базар, рынак; месца гандлю (уст.).

Паспееш з козамі на т. (прымаўка).

3. звычайна мн. Публічны продаж маёмасці, рэчаў, пры якім пакупніком становіцца той, хто прапануе больш высокую цану; аўкцыён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.

Разм.

1. Спытаць пра цану чаго‑н., прыцаніцца. — Купіў, не купіў, а патаргаваць можна, — у тым жа вясёлым тоне адказаў Янка. Колас.

2. Таргаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)