Тапіна́ ’топкае месца на балоце’ (ветк., ЛА, 5), ’топкае месца, твань’ (касцюк., ЛА, 5), ’багна, твань’ (Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), ’топкае, гразкае месца, багна’ (Нас.). Параўн. рус. смал. топина́ ’гразь’, пск. топина́ ’дрыгва’. Адносна распаўсюджання і семантыкі гл. Талстой, Геогр., 169. Да тапіць 1, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патапе́ча, патопёча ’багна, забалочанае месца’ (Яшк., Бяльк., Інстр. I, Мат. Гом.). Да тапіць, тапіцца (гл.). Параўн. іншыя семантычна блізкія лексемы: тапіла, тапілы, тапіна (Талстой, Геогр., 169–170). Аб суфіксе -еча гл. Сцяцко, Афікс. наз., 40.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарпі́на ’застаронак’ (ваўк., гродз., Сл. ПЗБ). Улічыўшы балтыйскае паходжанне зыходных торп, тарпа (гл.), магчыма дапусціць узнікненне назвы з суф. ‑ін‑а, параўн. тапі́на ’багна’, закла́дзіна ’падваротня’ і пад. (Сцяцко, Афікс. наз., 42), пад уплывам літ. tarpìnė ’застаронак’ (Сл. ПЗБ, 5, 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)