Таніна́ ’танчыня’ (Ян.), ’тонкасць’ (Бяльк.), ’тонкая галінка’ (мёрск., ЛА, 1), таніня́ ’тонкасць, танклявасць’ (Варл., Барад.). Параўн. укр. тонина́ ’тс’. Дублетныя адпрыметнікавыя ўтварэнні ад тонкі (гл.) як вынік канкурэнцыі блізкіх па семантыцы суф. ‑ін‑а і ‑ін‑я, проціпастаўленых на частцы моўнай тэрыторыі; апошні мае пераважна паўночную арыентацыю, што, паводле Сцяцко (Афікс. наз., 138), звязана з націскам на аснове, параўн. танкі́ ’тонкі’ (вільн., паст., мядз., Сл. ПЗБ). Станкевіч (Язык, 634) беспадстаўна меркаваў, што мае месца семантычная дыферэнцыяцыя таніна (ад танны, гл.) і таніня (ад тонкі, гл.). Пра пашырэнне суф. ‑ін‑я ў літаратурнай мове гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1169–1170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́кта ’буркун, заўсёды незадаволены чалавек’ (Яўс.; міёр., З нар. сл.), пукту́н, пу́ктала ’тс’ (міёр., З нар. сл.), сюды ж пук‑ таніна ’бурчанне, мармытанне са злосцю; невыразны адказ’ (міёр., Нар. словатв.). Утворана ад пукцёць, пуктаць ’бурчаць’, гл. пукчэць,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́ва, ‑ы, ж.

Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара. Што снілася некалі ў снах — Праўдзіваю сталася явай. Глебка. Мы зрабілі явай казку, Зарунелі скрозь палі. Прыходзька. Блізкае Таніна дыханне напамінала Міколу: усё, што ён бачыць і чуе, — не сон, не фантазія, а страшная ява, ява вайны. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўшчыня́ ’велічыня папярочнага сячэння прадмета’; ’паўната, сытасць’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таўшчына́ ’тоўстасць’ (Растарг.), таўсціня́ ’тс’ (в.-дзв., лаг., віл., малады, Сл. ПЗБ; Варл.; ашм., Стан.; мёрск., Нар. словатв.), товшчына́ ’тс’ (Вруб.), тоўшчына́ ’тс’, ’таўстуха’ (ТС). Варыянтнасць фіналі слова, магчыма, звязана з адрозненнем зыходнай формы прыметніка таўсты́ і то́ўсты, гл. Параўн. таніня і таніна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)