та́нчыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. та́нчу та́нчым
2-я ас. та́нчыш та́нчыце
3-я ас. та́нчыць та́нчаць
Прошлы час
м. та́нчыў та́нчылі
ж. та́нчыла
н. та́нчыла
Загадны лад
2-я ас. та́нчы та́нчыце
Дзеепрыслоўе
цяп. час та́нчачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

танчы́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. танчу́ танчы́м
то́нчым
2-я ас. танчы́ш
то́нчыш
танчы́це
то́нчыце
3-я ас. танчы́ць
то́нчыць
танча́ць
то́нчаць
Прошлы час
м. танчы́ў танчы́лі
ж. танчы́ла
н. танчы́ла
Загадны лад
2-я ас. танчы́ танчы́це

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

танчы́ць несов. утонча́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́нчыць ’танцаваць’ (астрав., Нар. словатв.; Гіл., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’танцаваць, скакаць’ (Сцяшк.), ’танцаваць; заляцацца’ (Нас.), та́нчыць (та́ньчыць) ’танцаваць у кругу, у карагодзе’ (Нар. Гом.), та́ньчыць ’танцаваць’ (Байк. і Некр.), сюды ж та́ньчык ’танец, песня да танцаў’ (Байк. і Некр.), та́нчыцца ’важдацца, займацца’ (Нас.), та́ньчыцца ’цешыцца, вазіцца’ (Байк. і Некр.). З польскай мовы, дзе tańczyć ’танцаваць’ (з XVI ст.), звязанае з taniec ’танец’ (Брукнер, 565; Борысь, 626; Длугаш-Курчабова, 495). Параўн. танцаваць, танец, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тані́ць несов., обл., см. танчы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́нчык ’танец’ (Ян.), та́ньчык ’танец, скокавыя спевы’ (Байк. і Некр.). З польск. tańczyk ’невялікі музычны твор’ (з XVII ст.) або самастойнае ўтварэнне ад танчыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́нціць ‘шанцаваць: ня тэнціць беднаму Сцяпану (Жд. 3: у слоўніку памылкова аб’яднанае з та́нчыць ‘танцаваць’). Няясна; магчыма суаднесці з польск. tentowáć ‘спрабаваць, рабіць высілкі дасягнуць’, што звязана з tentacja ‘спроба, высілкі’, гл. тантацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танцава́ць ’выконваць танец; танчыць’, ’скакаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Федар. 4, Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), танцова́ць ’тс’ (ТС), танцэ́ваць ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), танцёва́ті ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; Вруб.), ст.-бел. танцова́ти, танцева́ти ’танцаваць’ (1518 г., КГС); сюды ж танцо́р ’мужчына, які ўмее добра танцаваць’ (Ласт., Арх. Вяр., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), та́нцар ’тс’ (Федар. 4), танцо́рка ’дзяўчына, жанчына, што добра танцуе’ (Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), танцэ́рка ’тс’ (Федар. 4), танцёрка ’тс’ (Сл. ПЗБ), танцые́рка ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанні з польскай мовы, гл. старое tańcować ’танцаваць’ (суч. tańczyć, гл. танчыць), tancerka, tancerz ’хто добра танцуе’, у апошнім адбылася замена суф. ‑erz на ‑or (‑ор), магчыма, яшчэ на частцы польскамоўнай тэрыторыі, параўн. польск. мазав. tancor ’тс’, адносна чаго Смулкова, Бел.-польск. ізал., 116. Падрабязней пра польскія формы гл. Борысь, 626; Длугаш-Курчабова, 495; запазычанне ў рускую — Фасмер, 4, 19; Віткоўскі, Słownik, 184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́нец ’рытмічныя рухі пад музыку, скокі’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., Федар. 4, Сл. ПЗБ), та́нэць ’тс’ (драг., Сл. ПЗБ, Вруб.), под той танец ’у той час’ (Ян.), ст.-бел. танець ’скокі’ (Альтбаўэр; 1518 г., КГС). Праз польск. taniec (да XVI ст. tańc) або непасрэдна з ням. Tanz ’танец’, tanzenтанчыць’ < ст.-франц. dancier ’тс’ (> франц. danser ’тс’) < франк. *dansôn ’цягнуць; выцягвацца; станавіцца ў лінію’. Другаснае ўключэнне запазычання ў групу назоўнікаў, утвораных з суф. ‑ьcь, магло адбыцца ў славянскіх мовах незалежна (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 390). Гл. Борысь, 626; Фасмер, 4, 18–19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)