та́нкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. та́нкавы та́нкавая та́нкавае та́нкавыя
Р. та́нкавага та́нкавай
та́нкавае
та́нкавага та́нкавых
Д. та́нкаваму та́нкавай та́нкаваму та́нкавым
В. та́нкавы (неадуш.)
та́нкавага (адуш.)
та́нкавую та́нкавае та́нкавыя (неадуш.)
та́нкавых (адуш.)
Т. та́нкавым та́нкавай
та́нкаваю
та́нкавым та́нкавымі
М. та́нкавым та́нкавай та́нкавым та́нкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

та́нкавы та́нковый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да танка ​1, звязаны з вырабам танкаў. Танкавая прамысловасць. Танкавая браня. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе танкаў. Танкавы дэсант.

2. Звязаны з падрыхтоўкай танкістаў. Танкавае вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танк¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Баявая браніраваная машына на гусенічным хаду з вялікай праходнасцю, узброеная пушкай і кулямётамі, устаноўленымі ў рухомай гарматнай вежы.

|| прым. та́нкавы, -ая, -ае.

Танкавая калона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́нковый та́нкавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

танка...², Першая састаўная частка складаных слоў са знач. танк, танкавы, напр.: танкабудаванне, танкабудаўнічы, танкаваджэнне, танкадром, танкашлем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змятушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., каго-што.

Абл. Прывесці ў замяшанне; змяць. Тут немцам не пашанцавала. Не памог і дэсант. Тут стала артылерыйская часць і змятушыла на шашы нямецкі танкавы клін. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парк², -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -а. Перасоўны склад для забеспячэння арміі.

Артылерыйскі п.

Гарматны п.

2. -а. Месца стаянкі і рамонту транспартных сродкаў.

Аўтобусны п.

Тралейбус ідзе ў п.

3. -у. Сукупнасць транспартных сродкаў рухомы састаў, а таксама наогул сукупнасць машын, механізмаў і пад.

Аўтамабільны п.

П. сельскагаспадарчых машын.

Танкавы п.

|| прым. па́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полк прям., перен. полк, род. палка́ м., мн. палкі́, -ко́ў;

пехо́тный полк пяхо́тны полк;

та́нковый полк та́нкавы полк;

на́шего полку́ при́было на́шага палку́ прыбыло́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паліго́н, ‑а, м.

1. Участак мясцовасці, спецыяльна абсталяваны для трэніровачнай стральбы і выпрабавання баявой тэхнікі. Артылерыйскі палігон. Танкавы палігон. □ — Сёння мы будзем страляць па наземных цэлях на палігоне, — гаворыць камандзір. «Маладосць».

2. У будаўнічай справе — адкрытая пляцоўка, на якой вырабляюцца жалезабетонныя канструкцыі і дэталі. Тут закладваюцца дзесяткі заводаў будаўнічых матэрыялаў: палігоны жалезабетонных канструкцый, магутныя растворныя вузлы.. Грахоўскі.

3. Спец. Тое, што і многавугольнік (замкнуты або незамкнуты). // Замкнуты і незамкнуты многавугольнік на мясцовасці і на плане.

[Ад грэч. polý — многа і gōnia — вугал.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)