тамтэ́йшы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тамтэ́йшы тамтэ́йшая тамтэ́йшае тамтэ́йшыя
Р. тамтэ́йшага тамтэ́йшай
тамтэ́йшае
тамтэ́йшага тамтэ́йшых
Д. тамтэ́йшаму тамтэ́йшай тамтэ́йшаму тамтэ́йшым
В. тамтэ́йшы (неадуш.)
тамтэ́йшага (адуш.)
тамтэ́йшую тамтэ́йшае тамтэ́йшыя (неадуш.)
тамтэ́йшых (адуш.)
Т. тамтэ́йшым тамтэ́йшай
тамтэ́йшаю
тамтэ́йшым тамтэ́йшымі
М. тамтэ́йшым тамтэ́йшай тамтэ́йшым тамтэ́йшых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

та́мошний разг. тамтэ́йшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Та́машні ’які знаходзіцца там; тамтэйшы’ (ТСБМ), та́мошні ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), та́мошны ’тс’ (Вруб.), та́машнік (та́мъшнік) ’чалавек стуль, адтуль’ (мёрск., Нар. сл.), ст.-бел. тамошний ’тамашні’ (1480 г., КГС). Укр. та́мо́шний ’тамашні’, рус. та́мошний ’тс’. Ад там (гл.), як леташні, сённяшні і пад. Ст.-бел. тамечный, тамочный ’тамашні’ (1501 г.) разглядаецца як запазычанне са ст.-польск. tameczny ’тс’, утворанага па падобнай схеме (Булыка, Лекс. запазыч., 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тамто́й ’той’ (Сцяшк. Сл., Вруб.; беласт., Сл. ПЗБ), там‑той ’вунь той’ (Байк. і Некр.), та́мты ’той, той там, той вунь там’: та́мты хлапе́ц (Ласт.), тамто́й: в тамтао́му ро́ці, в тамтао́му году́ ’летась’ (пін., ЛА, 2), тамто́је ’тое’ (Вруб.): та́мтая ле́та ’летась’ (астрав., ЛА, 2), та́м‑тэй ’вунь той’ (Нас.), ст.-бел. тамтый ’той’ (Ст.-бел. лексікон), фіксуецца ў старабеларускай мове з канца XV ст. (КГС); сюды ж вытворнае тамтэ́йшы ’немясцовы, нетутэйшы’ (Ласт.). Калька са ст.-польск. tamten, дзе tam ’там’ і ten ’той’, гл. там і той. Карскі (2–3, 91) адносіць сюды і іншыя ўтварэнні з пачатковым элементам там: ст.-бел. тамтотъ, тамтого, складанае прыслоўе тамто і інш., што ўзніклі пад польскім уплывам (гл. то). Параўн. ЕСУМ, 5, 513.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)