Талма́к у выразе: на талмаку ног не павалаку (Сержп. Прык.), у іншым варыянце: на талаку ног не павалаку (там жа), па малаку ног не павалаку (капыл., Рабк.). Няясна; параўн. тат. talamak ’рабаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талма́чыць ’тармасіць’ (узд., Жд. 3). Параўн. смален. талмата́ ’шум, мітусня’, якое Ліўканен (Отглаг. сущ., 172) узводзіць да *tъlmъ, гл. тлум (< *tьlp‑mъ), што сумніўна. Паводле Фасмера (5, 15), з *тълмота. Параўн. фанетычна блізкае няяснага паходжання талмак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)