талалу́й
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
талалу́й |
талалуі |
| Р. |
талалуя |
талалуяў |
| Д. |
талалую |
талалуям |
| В. |
талалуя |
талалуяў |
| Т. |
талалуем |
талалуямі |
| М. |
талалую |
талалуях |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Талало́й, тололо́й ’крык, шум, гам’, ’гармідар, беспарадак’ (ТС). Гл. талала. Сюды ж талалу́й ’вадкая мучная страва; балбатун, бесталковы чалавек’ (Касп.), ’дуркаваты чалавек’ (Шатал., Сл. рэг. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўлу́й ’гультай’ (Байк. і Некр., Сл. рэг. лекс., Сержп. Прык., Мілк.). Ад то́ўла ’няўмелы, непаваротлівы’ (гл.) з суф. ‑уй, аналагічна да талалуй ’дурнаваты’, адносна словаўтварэння гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талала́й фігуральна ’язык’: за сценою косценою брэшэ талалай (загадка) (ТС), ’тс’: миж белиньких бярозак Таылалай брэша (барыс., Ляц.), ’брахлівы, звяглівы сабака’ (слуц., Жыв. НС). Укр. талала́й ’язык’: за билою березою талалай плеще (Грынч.), рус. смал. талалу́й ’тс’. Вытворнае ад талала́ (гл.) (ЕСУМ, 5, 507; Фасмер, 4, 14).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)